Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Ліс 2021

Коласаўскі тэатр да свайго 95-годдзя рыхтуе прэм'еру спектакля "Ціль"

Коласаўскі тэатр да свайго 95-годдзя рыхтуе прэм'еру спектакля

8 лістапада, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа 21 лістапада адзначыць свой 95-гадовы юбілей. Коласаўцы выйдуць на вялікую сцэну з прэм'ерай трагікамедыі "Ціль" паводле п'есы Рыгора Горына, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

У спектаклі занята амаль уся трупа, ролю Ціля Уленшпігеля выконвае вядучы майстар сцэны Яўген Бераснеў. Рэжысёр спектакля - мастацкі кіраўнік тэатра Міхаіл Краснабаеў.

Пастаноўка насычана яркім гумарам і гераічным пафасам. "Створаная па матывах рамана Шарля дэ Кастэра, п'еса Рыгора Горына расказвае пра сярэдневяковага блазна Ціля Уленшпігеля, гісторыя якога ніколі не страціць актуальнасці. Некалі яго бацькам Клаасу і Саоткін прадказалі, што ў іх сям'і народзіцца герой Фландрыі. Так і спраўдзілася - гаварун і весялун Ціль з цягам часу ператворыцца ў прыклад мужнасці і свабодалюбства, у героя, здольнага гаварыць праўду скрозь лёгкія насмешкі і саркастычныя выказванні. Творца па сутнасці, Ціль жартуе і змагаецца з хлуснёй у неспрыяльных умовах росквіту іспанскай інквізіцыі і вайны. Яго востры язык не шкадуе нікога. Разам з тым Ціль справядлівы і моцны духам, ён любіць, марыць, разважае па-філасофску глыбока, ён верыць, што пераможа дабро", - расказалі коласаўцы.

Сцэнаграфію да спектакля рыхтуе Наталля Лавіцкая-Ермалова, касцюмы стварае Святлана Макаранка. Музыка Руслана Стаброўскага, харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Пераклаў п'есу і тэксты песень Алесь Замкоўскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі