Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Ліс 2015

Кніга спачуванняў 16 лістапада будзе адкрыта ў пасольстве Францыі ў Мінску

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Францыі ў Мінску адкрые 16 лістапада Кнігу спачуванняў у памяць аб ахвярах серыі тэрактаў у Парыжы. Аб гэтым паведаміла 15 лістапада журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачынаючы з 16 лістапада з 9.30 будзе адкрыта Кніга спачуванняў", - сказала Дамінік Газюі. Пакінуць запіс можна будзе з 9.30 да 12.30 і з 14.00 да 17.00.

Пасол падзякавала ўсім, хто выказаў спачуванні, у тым ліку па тэлефоне. "Я выказваю глыбокую ўдзячнасць усім тым людзям, якія нясуць кветкі да пасольства, глыбока ўдзячна ўсім беларусам, якія выказваюць сваю салідарнасць з французскім народам", - сказала яна.

Дамінік Газюі нагадала, што ў ноч з 13 на 14 лістапада ў розных месцах у Парыжы і рэгіёне Іль-дэ-Франс адбылося не менш як сем тэрарыстычных актаў. "Гэтыя акты былі ўчынены васьмю тэрарыстамі. Яны былі падрыхтаваны, добра ўзброены, мелі на сабе пояс з узрыўчаткай, гэта былі камікадзэ", - сказала пасол.

Было адкрыта расследаванне, цяпер яно набірае абароты. Былі мабілізаваны ўсе сілы, паліцэйскія, жандармы, ваенныя працавалі на працягу ўсёй ночы і прадаўжаюць цяпер. Цеснае супрацоўніцтва наладжана з Бельгіяй - туды таксама вядуць сляды тэрарыстаў. Найбольш трагічным, паводле слоў пасла, з'яўляецца тое, што была закранута моладзь. "Гэта здарылася ў кафэ, калі ўсе маладыя людзі знаходзяцца на вуліцах, весяляцца, нешта святкуюць", - сказала яна.

Усё пачалося са стадыёна, дзе праходзіў футбольны матч паміж Францыяй і Германіяй. На матчы знаходзіўся Прэзідэнт Французскай Рэспублікі Франсуа Аланд, ён удзельнічаў у якасці балельшчыка. Другая атака адбылася ў тэатры "Батаклан", дзе ў гэты вечар ішоў рок-канцэрт. Колькасць ахвяр склала больш за 80 чалавек. Яўна не выпадкова было выбрана месца і трэцяй атакі - плошча Рэспублікі. Усяго было забіта каля 130 чалавек, у вельмі цяжкім стане знаходзяцца 99 пацярпелых, сказала пасол.

У сувязі з гэтым у Францыі аб'яўлена трохдзённая жалоба. Прэзідэнт Францыі таксама ўвёў надзвычайнае становішча. "Гэта было зроблена ў выключным выпадку, таму што папярэдні раз гэта было звязана з падзеямі ў Новай Каледоніі ў 1984 годзе. З таго часу такой сітуацыі не адбывалася. Надзвычайнае становішча працягваецца 12 дзён, але парламент мае права прадоўжыць дзеянне надзвычайнага становішча", - сказала Дамінік Газюі. Акрамя таго, прэзідэнт сваім дэкрэтам абавязаў усталяваць самы строгі кантроль на граніцах.

Пасол асабліва падкрэсліла, што тэрарысты шукаюць спосабы навесці страх і жах, таму грамадству трэба неадкладна прадэманстраваць сваю з'яднанасць і сілу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі