Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Feb 2015

Кнігі пра Беларусь на нямецкай мове ўвойдуць у экспазіцыю міжнароднай выстаўкі ў Мінску

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кнігі пра Беларусь на нямецкай мове і па гісторыі Германіі ўвойдуць у экспазіцыю на XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы, якая пройдзе з 11 па 15 лютага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Германіі ў Беларусі.

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Інстытут імя Гётэ прадставяць асобныя стэнды на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі пасольства адводзіцца літаратуры, тэматыка якой звязана з уз'яднаннем Германіі - у гэтым годзе будзе адзначацца 25-ы юбілей Германскага адзінства. Акрамя таго, будуць шырока прадстаўлены кнігі для дзяцей і падлеткаў, у тым ліку двухмоўныя - на рускай і нямецкай мовах, а таксама навінкі нямецкай мастацкай літаратуры.

Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прысвечаны, перш за ўсё, двухмоўнай літаратуры і кнігам для навучання і вывучэння нямецкай мовы.

Па традыцыі частку кніг, што прэзентуюцца на выстаўцы, пасольства Германіі перадае беларускім арганізацыям і ўстановам, якія на працягу многіх гадоў садзейнічаюць распаўсюджванню нямецкай мовы і культуры. У гэтым годзе кнігі для дзяцей і падлеткаў на нямецкай мове, а таксама двухмоўныя кнігі будуць перададзены ў дар СШ нумар 12 і СШ нумар 16 Мазыра, гімназіі нумар 24 і СШ нумар 73 Мінска,а таксама гімназіі нумар 10 Маладзечна.

На выстаўцы адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу для школьнікаў "Lesefuchs", арганізаванага цэнтральным упраўленнем па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой.

У праграме мерапрыемстваў таксама традыцыйны "Дзіцячы дзень" з гульнямі для дзяцей школьнага ўзросту. Інстытут імя Гётэ ў Мінску арганізуе мерапрыемствы з удзелам нямецкага графіка Рэйнхарда Кляйста. У Інстытуце імя Гётэ ў Мінску пройдзе майстар-клас Рэйнхарда Кляйста па стварэнні графічнага рамана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі