Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2018

"Казюкі" ў Гродне збяруць народных майстроў з Беларусі і Польшчы

28 лютага, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйны кірмаш "Казюкі" збярэ ў Гродне майстроў і рамеснікаў з Беларусі і Польшчы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама.

Вядомы ў Гродне яшчэ з часоў сярэдневякоўя кірмаш "Казюкі" 4 сакавіка ператворыць у горад майстроў цэнтральную плошчу абласнога цэнтра - Савецкую. Галоўная асаблівасць кірмашу - вырабы ручной работы. Сябе пакажуць звыш 200 майстроў са многіх рэгіёнаў Беларусі, таксама чакаюць гасцей з Польшчы. Тут можна будзе набыць вырабы з гліны, скуры, дрэва, металу, саломкі. Рамеснікі правядуць майстар-класы, прапануюць наведвальнікам самім вырабіць сувенір на памяць. У прыватнасці, запланавана арганізацыя кавальскага гарадка, дзе кожны жадаючы зможа паспрабаваць сябе ў каванні.

Стартуюць "Казюкі" ў 11 гадзін. Свята прадоўжыцца ўвесь светлавы дзень. Зрэшты, калі дазволіць надвор'е, то рамесны гарадок разгорнецца і 3 сакавіка, таму што іншагароднія госці прыязджаюць у Гродна загадзя.

"Казюкі" славяцца не толькі святочным гандлем, але і культурнай праграмай. Выступаюць тут фальклорныя песенныя і танцавальныя калектывы. Цырымонію адкрыцця, канцэртную праграму праводзяць на трох мовах - беларускай, літоўскай, польскай. Кірмаш даўно стаў адной з самых значных падзей у культурным жыцці горада. Арганізатарамі яго выступаюць Гродзенскі гарвыканкам і Гродзенскі гарадскі аддзел Саюза палякаў на Беларусі.

Кірмаш "Казюкі" праводзіцца ў Гродне штогод у памяць аб святым Казіміру - заступніку моладзі, майстроў і рамеснікаў. Святы Казімір быў унукам Ягайлы і сынам правіцеля Літвы і Польшчы - Казіміра IV. Малады княжыч з роду Ягелонаў пражыў нядоўгае жыццё, памёр 4 сакавіка 1484 года, яго астанкі з Гродна перавезены ў Вільна. У 1604 годзе Казімір кананізаваны, яго сталі шанаваць як заступніка майстравых людзей. Мошчы святога Казіміра знаходзяцца ў Вільнюскім кафедральным саборы. У Літве таксама шырока святкуюць "Казюкі" (Kaziukas), у літоўскіх гарадах і сталіцы праходзяць шматлікія кірмашы рамеснікаў. Галоўнымі атрыбутамі свята лічацца пернікі з урыўкамі з Евангелля і спецыяльна аформленыя галінкі вярбы - "казіміркі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі