Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Жнв 2016

Кацярына Карстэн прабілася ў паўфінал сёмай у кар'еры Алімпіяды

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тытулаваная беларуская спартсменка Кацярына Карстэн прадаўжае ўпэўненае выступленне на алімпійскай рэгаце па акадэмічным веславанні ў Рыа-дэ-Жанэйра. Сёння яна прабілася ў паўфінальны этап спаборніцтваў следам за калегам па камандзе Станіславам Шчарбачэнем, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка і шасціразовая чэмпіёнка свету Кацярына Карстэн, для якой Гульні ў Бразіліі з'яўляюцца сёмымі ў кар'еры, выступала ў чвэрцьфінале класа жаночых адзіночак па трэцяй вадзе. Без сур'ёзных праблем беларуска вырашыла задачу пападання ў паўфінал, тактычна правільна выбудаваўшы графік заезду. З рэзультатам 7 мін 28,03 сек Карстэн фінішавала трэцяй.

Як паведамлялася, Станіслаў Шчарбачэня ў класе мужчынскіх адзіночак таксама заваяваў права выступіць у паўфінале, пераадолеўшы бар'ер чвэрцьфіналу. Яму і Кацярыне Карстэн трэба будзе стартаваць у паўфіналах 11 жніўня.

Сёння прадоўжыць свой шлях на Гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра беларускі экіпаж жаночай двойкі парнай Юлія Бічык / Таццяна Кухта, якія паспаборнічаюць за выхад у фінал. У суцяшальных заездах трэба будзе аспрэчваць месцы ў паўфінале айчынным экіпажам жаночай двойкі расхіннай (Іна Нікуліна / Алена Фурман), а таксама мужчынскай чацвёркі расхіннай (Вадзім Лялін, Дзяніс Мігаль, Ігар Пашэвіч, Мікалай Шарлап). Учора ім не ўдалося выйсці непасрэдна ў паўфінал.

Імёны першых чэмпіёнаў і прызёраў у акадэмічным веславанні стануць вядомыя 10 жніўня. Усяго ў гэтым відзе спорту будзе разыграна 14 камплектаў узнагарод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі