Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Крс 2021

Кацярына Галкіна выйграла два медалі на турніры па мастацкай гімнастыцы ў Сафіі

Кацярына Галкіна выйграла два медалі на турніры па мастацкай гімнастыцы ў Сафіі
Кацярына Галкіна. Фота з архіва

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Кацярына Галкіна выйграла два медалі на міжнародным турніры па мастацкай гімнастыцы ў Сафіі (Балгарыя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Спартсменка з Мінска заваявала серабро ў мнагабор'і, атрымаўшы ад суддзяў ацэнку 90,55 бала і прапусціўшы наперад толькі саперніцу з Балгарыі Таццяну Валажаніну. Яшчэ адна беларуска, Арына Краснаруцкая, завяршыла спаборніцтвы ў мнагабор'і на 10-й пазіцыі ў падагульняючым пратаколе.

У фіналах асобных відаў Кацярына Галкіна выйграла серабро ў кампазіцыі з булавамі (23,2 бала), зноў прапусціўшы наперад Таццяну Валажаніну (24,45 бала). Яшчэ ў двух відах праграмы - практыкаваннях з абручом і мячом - мінчанка спынілася за крок ад п'едэстала, займаючы чацвёртыя месцы.

Адзначым таксама выступленне беларускай юніёркі Лізаветы Зоркінай. У турніры сярод спартсменак сваёй узроставай групы яна выйграла серабро ў кампазіцыі з мячом (21,35 бала), уступіўшы толькі італьянцы Эліс Тальеці (21,75). Таксама на яе рахунку бронза ў практыкаванні са стужкай (18,15). Апярэдзіць беларуску змаглі Віёла Сэла з Італіі (19,45) і расіянка Ганна Папова (19,2). У мнагабор'і Лізавета Зоркіна паказала пяты рэзультат, другая беларуска Аліна Рэчкіна - 20-ы.

Без узнагарод засталася беларуская юніёрская каманда ў групавых практыкаваннях. У мнагабор'і яна заняла чацвёртае месца, прапусціўшы наперад дружыны Ізраіля, Польшчы і Балгарыі. У фінале з пяццю мячамі беларускі калектыў стаў восьмым, у стартах з пяццю стужкамі - пятым.

Узнагароды міжнароднага турніру ў сталіцы Балгарыі аспрэчвалі больш за 200 грацый з 25 краін у стартах сеньёрак і юніёрак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі