У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Ліс 2018

Карціны "Беларусьфільма" ўдзельнічаюць ва Усекітайскім кінафестывалі "Залаты певень і Сто кветак"

Карціны

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве карціны Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" прымаюць удзел у 27-м Усекітайскім кінафестывалі "Цзіньцзі і Байхуа" - "Залаты певень і Сто кветак", паведамілі БЕЛТА на кінастудыі.

У праграме заяўлены стужкі "Тум-Пабі-Дум" Вячаслава Нікіфарава і "Сляды на вадзе" Аляксандра Анісімава. У складзе беларускай дэлегацыі генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў, актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра Ларыса Маршалава. Работы беларускіх кінематаграфістаў прадстаўлены ў праграме гэтага маштабнага форуму, які называецца кітайскім "Оскарам", упершыню. Аднак у лік намінантаў 19-га фестывалю ўваходзіла беларуска-расійская карціна "Брэсцкая крэпасць" - першы кінапраект Саюзнай дзяржавы.

Для гасцей з Беларусі арганізавана экскурсія на гару Сіцяа (патухлы вулкан на паўднёвым захадзе раёна Наньхай) і ў музей Наньхая Foshan Xiqiao National Arts Studio. У дзень закрыцця форуму, 10 лістапада, госці і ўдзельнікі 27-га Усекітайскага кінафестывалю "Залаты певень і Сто кветак" пройдуць па чырвонай дарожцы, а вечарам адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

У 1992 годзе два вядомыя кінафестывалі ў Кітаі - "Сто кветак" (1962) і "Залаты певень" (1981) былі аб'яднаны ў адзіны нацыянальны форум, які вельмі папулярны ў краіне. Грандыёзная культурная падзея ўключае паказы лепшых замежных і кітайскіх фільмаў, акадэмічныя семінары, кінематаграфічны кірмаш, выступленні музычных калектываў з розных краін свету, шматлікія культурныя праграмы. Пераможцаў конкурсу па намінацыях ушаноўваюць на яркай цырымоніі ўзнагароджання. Кінапрэмія "Залаты певень" уручаецца ў няцотныя гады, прэмія "Сто кветак" - у цотныя. Прэмія "Залаты певень" прысуджаецца прафесійным журы, "Сто кветак" - па выніках галасавання гледачоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс