Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Ліс 2020

Карціны 27-га кінафестывалю "Лістапад" пакажуць у Мінску

Карціны 27-га кінафестывалю
Фота з архiва

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/.  Фільмы з праграмы 27-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" пакажуць у сталіцы па 13 лістапада, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У кінакомплексе "Falcon Club Буцік Кіно" можна будзе ўбачыць два фільмы з асноўнага конкурсу ігравога кіно, пяць - з пазаконкурснай праграмы, а таксама адну дакументальную работу. "Фестываль адменены, але кіно жыве. Нягледзячы на тое, што паказ карцін у фестывальным фармаце ў бягучым годзе не адбудзецца, некаторыя фільмы будуць прадстаўлены ў рамках кінапракату ў 2020-2021 гадах для таго, каб гледачы змаглі ацаніць фестывальную праграму", - адзначылі арганізатары.

Так, паказ французскага фільма "Закаханы Ван Гог" адбудзецца 11 лістапада. "Мастак Леа Мадзоці ў промнях сусветнай славы вяртаецца ў Францыю са сваёй жонкай-мільянершай Беатрыс, гаспадыняй моднай нью-ёркскай галерэі. Напярэдадні адкрыцця персанальнай выставы ён сустракае сваю былую каханую Элізу і Ван Гога", - расказалі арганізатары.

12 лістапада гледачы ўбачаць французскае кіно "Палюбоўнікі". Гісторыя расказвае пра шчаслівую пару Лізу і Сімона. У адзін час фатальныя абставіны разбураюць ідылію. Сімон становіцца злачынцам і вымушаны ўцякаць, разарваўшы сувязь з каханай. Праз тры гады яны сустракаюца пры нечаканых абставінах.

У гэты ж дзень адбудзецца паказ французскай стужкі "Вечнае святло". Паводле слоў арганізатараў, героі разважаюць пра чараўніцкую сутнасць акцёрства і дэманаў кіно.

Да прагляду 13 лістапада прапануецца нарвежскі фільм "Мастачка і злодзей" аб чэшскай мастачцы, якая шукае злодзея, які выкраў дзве яе карціны, і нечакана ўступае ў адносіны са злачынцам.

Фестываль "Лістапад" акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсараў (FIAPF) як конкурсны фестываль фільмаў, створаных у краінах СНД, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, краінах Балтыі, Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, на Кубе. Арганізатарам выступае Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі