6 верасня, Касцюковічы /Кар. БЕЛТА/. Карціна БЕЛТА да Года беларускай жанчыны перададзена Касцюковіцкаму краязнаўчаму музею, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У стварэнні карціны прынялі ўдзел жыхары і госці Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах. Фінальныя штрыхі да партрэта дабавілі ў час наведвання пляцоўкі БЕЛТА намеснік прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец і старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская.
"Нам вельмі спадабалася ідэя стварэння карціны і беларуска, якая атрымалася. Яна маладая, прыгожая, поўная сіл. Я бачыла, з якім задавальненнем усе яе малявалі. Дзякуй БЕЛТА за крэатыўны падарунак. Ён упрыгожыць наш музей і застанецца яркім напамінам пра Дзень беларускага пісьменства", - падкрэсліла Наталля Асмалоўская.


