У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Ліс 2018

"Картка госця" да новага турсезона будзе ўключаць больш за 1 тыс. аб'ектаў Беларусі


14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Картка госця" да новага турыстычнага сезона будзе ўключаць больш за 1 тыс. музеяў, галерэй, магазінаў, пунктаў пракату, гасцініц Беларусі, паведаміў сёння журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА дырэктар УП "Мінгардаведка" Барыс Васільеў.

Праект "Картка госця" рэалізуе прадпрыемства "Мінгардаведка" са студзеня 2018 года пры падтрымцы міністэрстваў спорту і турызму, культуры Беларусі, інфармацыйна-турыстычнага цэнтра "Мінск". Усяго выпушчана каля 6 тыс. картак, з якіх рэалізавана больш за 700. На думку Барыса Васільева, гэта нядрэнныя вынікі. "Напрыклад, "Картка госця Санкт-Пецярбурга", якая існуе ўжо восем гадоў, на трэці год прадавалася ў колькасці 3 тыс. у год пры 7 млн турыстаў", - адзначыў ён.

Часцей за ўсё "Картку госця" купляюць госці з Расіі, а таксама грамадзяне ЕС. Але апошнім часам і прадстаўнікі Кітая, Японіі, ЗША сталі набываць прадукт. "Праект развіваецца. Калі ў пачатку сезона ў ім было прадстаўлена 74 аб'екты, у тым ліку каля 25 музеяў, цяпер больш за 200. Прычым колькасць музеяў і галерэй павялічылася з 55 да больш як 90", - сказаў Барыс Васільеў.

На працягу першага сезона спецыялісты УП "Мінгардаведка" сумесна з вучонымі прааналізавалі турыстычныя асаблівасці рэгіёна, патрэбнасці самастойных турыстаў. Даследаванні паказалі перспектыўнасць праекта для развіцця ўнутрыкраінавага міжрэгіянальнага турызму. З улікам таго ён уключаны ў Рэспубліканскую праграму мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі Года малой радзімы ў 2018-2020 гадах. Распрацоўваюцца міжрэгіянальныя фарматы "Карткі госця", прызначаныя спецыяльна для жыхароў Беларусі. "Мы арыентаваны на індывідуальных турыстаў і прапануем ім варыянты паездкі са скідкамі і бонусамі, інфармацыяй аб выдатных мясцінах ва ўсіх рэгіёнах краіны. Фармат карткі на год ідэальна падыходзіць тым, хто любіць падарожнічаць па краіне", - лічыць Барыс Васільеў.

"Картку госця Мінска" можна купіць у пяці фарматах - VIP, Прэміум, Люкс, Бізнес і Эканом, патраціўшы ад Br5,5 да Br69. Сярод іншаземцаў у першую чаргу попытам карыстаецца фармат VIP, які дае права безлімітнага праезду ў транспарце і бясплатнага наведвання дзевяці музеяў і заапарка. Беларусы часцей бяруць карткі, якія таннейшыя. Таксама яны адрозніваюцца па часе дзеяння - на 24 гадзіны, двое, трое, пяць, сем, дзесяць сутак, на 12 месяцаў. Тут размова ідзе пра бясплатнае або са скідкамі наведванне музеяў, на ўсіх іншых аб'ектах бонусы захоўваюцца на працягу трох гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс