У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Жнв 2019

Карпенка запрасіў Лукашэнку прыняць 2 верасня ўдзел у адкрыцці новай школы ва Уруччы

Карпенка запрасіў Лукашэнку прыняць 2 верасня ўдзел у адкрыцці новай школы ва Уруччы

26 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністр адукацыі Ігар Карпенка запрасіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку 2 верасня прыняць удзел у адкрыцці школы-новабудоўлі ва Уруччы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу пабываць у школе пры адкрыцці, можа, нават новай. Вы вызначце, дзе я патрэбны", - сказаў Прэзідэнт у час сустрэчы.

"Карыстаючыся выпадкам, я вас запрашаю ў школу нумар 93 горада Мінска - школу-новабудоўлю ва Уруччы", - адзначыў міністр.

Паводле яго даных, на бягучы момант ужо 99,7 працэнта школ у краіне атрымалі пашпарты гатоўнасці.

Як паведамлялася БЕЛТА, мерапрыемствы да Дня ведаў у 2019 годзе пройдуць 2 верасня, у панядзелак. Да 1 верасня плануецца ўвесці ў эксплуатацыю шэсць дзіцячых садоў на больш як тысячу месцаў, восем школ-новабудоўляў на 7288 месцаў. Плануецца, што ў новым навучальным годзе заняткі пачнуць 115 тыс. першакласнікаў (у 2018/2019 годзе - 110,2 тыс.).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс