Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Крс 2020

Каранік: больш строгія меры для раз'яднання людзей будуць уводзіцца пры перагрузцы медыкаў

Каранік: больш строгія меры для раз'яднання людзей будуць уводзіцца пры перагрузцы медыкаў
Фота з архiва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш строгія меры для раз'яднання людзей будуць уводзіцца пры прыкметах перагрузкі медыкаў. Аб гэтым сёння ў парламенце паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе мерапрыемствы трэба ўводзіць па меры неабходнасці. Калі будуць відаць прыкметы перагрузкі сістэмы аховы здароўя, то, зразумела, будзем ставіць пытанне аб больш строгіх мерапрыемствах па раз'яднанні людзей", - сказаў міністр.

Уладзімір Каранік заклікаў беларусаў выконваць хаця б мінімальныя рэкамендацыі: захоўваць сацыяльную дыстанцыю ў магазінах, купляць прадукты для пажылых сваякоў, абмяжоўваючы пры гэтым кантакты з імі.

Міністр прывёў даныя англійскіх спецыялістаў. Яны лічаць найбольш эфектыўным комплексам мер ізаляцыю хворых і сацыяльнае дыстанцыраванне людзей старэйшых за 70 гадоў.

Што датычыцца закрыцця ўніверсітэтаў, то, паводле некаторых даных, гэта павялічвае колькасць кантактаў сярод студэнтаў на 25 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі