У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Снж 2018

Канцэртам вядомага піяніста Барыса Беразоўскага адкрылі фестываль Салярцінскага ў Віцебску

Канцэртам вядомага піяніста Барыса Беразоўскага адкрылі фестываль Салярцінскага ў Віцебску

3 снежня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Канцэртам твораў рускіх кампазітараў у выкананні сусветна вядомага піяніста заслужанага артыста Расіі Барыса Беразоўскага адкрылі Міжнародны музычны фестываль імя І.І. Салярцінскага ў Віцебскай абласной філармоніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Музыкант з Расіі з'яўляецца адным з самых запатрабаваных піяністаў свету, уладальнікам звання Steinway Artist. У артыста напружаны канцэртны графік, але дзякуючы сыну Івана Салярцінскага Дзмітрыю віцебская публіка змагла паслухаць знакамітага музыканта. У час канцэрта прагучалі творы Мілія Балакірава, Мікалая Метнера, Аляксандра Скрабіна і Дзмітрыя Шастаковіча.

Паводле слоў Барыса Беразоўскага, Іван Салярцінскі - легенда, чыё імя застанецца ў гісторыі назаўсёды, чалавек унікальных здольнасцей, пра якога згадваюць з вялікая павагай. "Фестываль - гэта заўсёды свята, на яго прыязджаюць музыканты, з якімі ёсць шмат абмеркаваць. Выступаць у новых месцах заўсёды цікава", - сказаў піяніст.

Сын Івана Салярцінскага Дзмітрый адзначыў, што на фестываль у Віцебск заўсёды прыемна прыязджаць. "У гэтым годзе ён 30-ы, і гэта дата прынята ў музыцы як кантрольная, па ёй мяркуюць аб выніках, а ў фестывалю яны дастойныя. Дзякуй арганізатарам, што захоўваюць форум і кожны год робяць вельмі цікавую афішу", - дадаў мастацтвазнавец.

У Віцебску 3 снежня стартаваў ХХХ Міжнародны музычны фестываль імя І.І.Салярцінскага. Перад першым канцэртам адкрылася выстаўка студэнтаў факультэта дызайну Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Яны прадставілі сваё бачанне класічнай музыкі на плакатах. Выстаўку ўпрыгожыў перформанс тэатра-студыі сучаснай харэаграфіі пад кіраўніцтвам Дзіяны Юрчанка. У праграме юбілейнага фестывалю разнастайныя выканаўцы і калектывы. На творчым форуме прагучыць не толькі класіка і творы, што нагадваюць па гучанні папулярную музыку, але і пакажуць тэатральна-музычны паказ. Фестываль завершыцца 12 снежня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс