Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Снж 2021

Канцэрт прымы Марыінскага тэатра Кацярыны Семянчук адбудзецца ў Вялікім тэатры Беларусі

Канцэрт прымы Марыінскага тэатра Кацярыны Семянчук адбудзецца ў Вялікім тэатры Беларусі

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сольны канцэрт прымы Марыінскага тэатра Кацярыны Семянчук адбудзецца 17 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі ў час Каляднага опернага форуму, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

У гэты вечар Кацярына Семянчук прадставіць музычную галерэю любімых драматычных гераінь: Далілы з "Самсона і Далілы", прынцэсы дэ Буён з "Адрыяны Лекуўрор", Сантуцы з "Сельскага гонару", Эбалі з "Дона Карласа". "Выступленні ў яе проста касмічныя: ад міланскага "Ла Скала" да Парыжскай нацыянальнай оперы і Вялікага тэатра Расіі", - адзначылі ў тэатры.

Запрошаны госць вечара - бас-барытон Магерам Гусейнаў. За дырыжорскім пультам выступіць заслужаны артыст Азербайджана Эюб Куліеў. Арганізатары адзначылі, што яму не раз апладзіравалі гледачы ў беларускім Вялікім тэатры: ён дырыжыраваў операмі "Кармэн" Жоржа Бізэ, "Іаланта" Пятра Чайкоўскага, "Травіята" і "Аіда" Джузэпэ Вердзі.

"Спадзяюся, што праграма здзівіць беларускую публіку, якую, я ведаю, уразіць вельмі складана. У Кацярыны Семянчук вялікі рэпертуар і кожны раз яна даказвае, што яна адна з лепшых спявачак свету, сапраўдны прафесіянал. Я слухаў яе ў Зальцбургу ў "Трубадуры", потым мы сустракаліся ва Уладзівастоку, на Прыморскай сцэне Марыінскага тэатра. Цудоўна, што наша першая творчая сустрэча адбудзецца менавіта ў Мінску, у горадзе, які збліжае людзей", - расказаў Эюб Куліеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі