Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2019

Канцэрт да Дня Перамогі пройдзе ў Вялікім тэатры Беларусі 8 мая

Канцэрт да Дня Перамогі пройдзе ў Вялікім тэатры Беларусі 8 мая

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святочны канцэрт да Дня Перамогі пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі 8 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе тэатра.

У час канцэрта прагучаць песні, знаёмыя кожнаму: "Священная война", "Баллада о солдате", "Синий платочек", "Эх, дороги…", "На безымянной высоте", "Нам нужна одна победа", "Смуглянка", "Майский вальс", "День Победы". "Праграма будзе цікавая гледачам самых розных пакаленняў. Нам хочацца, каб на яе прыйшлі бацькі з дзецьмі, бабулі і дзядулі з унукамі і праўнукамі. Менавіта пераемнасць пакаленняў ніколі не дасць магчымасць забыць пра тыя страшныя гады", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Канцэрты да Дня Перамогі сталі ўжо традыцыяй для Вялікага тэатра оперы і балета, але яны ніколі не паўтараюцца. "Заўсёды ў гэты дзень пануе светлая, узнёслая і шчырая атмасфера. Відаць, што і выканаўцы, і гледачы адчуваюць асаблівыя пачуцці. Напэўна, таму публіка заўсёды падпявае разам з артыстамі кранальныя словы", - адзначылі ў тэатры.

8 мая выступяць народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна, Настасся Масквіна, Уладзімір Пятроў, заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Якушэвіч, Алена Сало, Станіслаў Трыфанаў, Андрэй Валенцій, Уладзімір Громаў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ірына Кучынская, Таццяна Гаўрылава, Ілья Сільчукоў, Аляксандр Міхнюк і многія іншыя. За дырыжорскім пультам будзе Алег Лясун. Рэжысёр канцэрта - Дар'я Пататурка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі