Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Сак 2022

"Канцэпт. Выбранае": больш за 80 работ сучасных мастакоў прадставяць на выставе ў Віцебску


15 сакавіка, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Сёння ў 16.00 у выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва (ВЦСМ) адбудзецца адкрыццё выставы "Канцэпт. Выбранае" і трыенале Беларускага саюза мастакоў, дзе сабраны работы больш як 80 аўтараў з усёй Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Увазе гледачоў будуць прадстаўлены работы самых розных сучасных мастацкіх практык. Сярод больш як 80 аўтараў ёсць яшчэ маладыя і ўжо вядомыя беларускія мастакі з Мінска і ўсіх абласцей Беларусі. "Яны запоўняць прастору галерэі эксперыментамі з формай, пластыкай, колерам і святлом. Гэта прыклады выяўленчага і прыкладнога мастацтва, фатаграфіі, арт-дызайну, інсталяцыі і асамбляжаў - трохмерных кампазіцый з утылітарных і іншых прадметаў", - расказалі ў ВЦСМ.

Сучаснае мастацтва не толькі адлюстроўвае існуючую рэальнасць, але і тоіць у сабе мноства скрытых сэнсаў - філасофскіх, сацыяльных, іранічных і часам ірацыянальных, якія трэба будзе разгадаць гледачу. "Нярэдка ў работах сучасных аўтараў ідэя апярэджвае выкананне. І ўсё ж некаторыя творцы шукаюць залатую сярэдзіну для пераносу сваёй неардынарнай задумкі ў матэрыяльную форму. Гледачы, якія ўжо прывыклі да гульняў розуму ў сучасным мастацтве, атрымаюць задавальненне і ад інтэлектуальных загадак, укладзеных аўтарамі ў творы, і ад іх асаблівага ўвасаблення. Выстава "Канцэпт. Выбранае" і трыенале Беларускага саюза мастакоў разгорнуць перад гасцямі панараму творчага пошуку ў сучасным беларускім выяўленчым мастацтве", - адзначыла куратар праекта Наталля Шаранговіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі