Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Лют 2022

Канькабежцы Ігнат Галавацюк і Ганна Ніфантава будуць сцяганосцамі зборнай Беларусі на адкрыцці Алімпіяды

Канькабежцы Ігнат Галавацюк і Ганна Ніфантава будуць сцяганосцамі зборнай Беларусі на адкрыцці Алімпіяды
Фота НАК Беларусі

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канькабежцы Ігнат Галавацюк і Ганна Ніфантава будуць сцяганосцамі зборнай Беларусі на сённяшнім парадзе спартсменаў на адкрыцці XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў місіі беларускай каманды.

"Мы з Аняй ганарымся тым, што нам давядзецца выступіць у такой ганаровай ролі. У час цырымоніі будзем актыўна сябе паводзіць, каб наш беларускі сцяг заўважыў кожны", - сказаў Ігнат Галавацюк.

Ігнат Галавацюк - чэмпіён і рэкардсмен Беларусі, у 2018 годзе дэбютаваў на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. Для Ганны Ніфантавай гэта Алімпіяда першая ў кар'еры. Яна была прызёрам чэмпіянату свету сярод студэнтаў, удзельнічала ў этапах Кубка свету па канькабежным спорце на дыстанцыі 500 м. У розныя гады сцяганосцамі беларускай каманды на зімовых Алімпіядах былі Яўген Рэдзькін (1994), Аляксандр Папоў (1998, 2006), Алег Рыжанкоў (2002), Алег Антоненка (2010), Аляксей Грышын (2014) і Ала Цупер (2018).

Беларускія атлеты паспрачаюцца за алімпійскія ўзнагароды ў шасці відах спорту: біятлон, гарналыжны спорт, лыжныя гонкі, канькабежны спорт, фігурнае катанне, фрыстайл. Для беларусаў гэта будуць восьмыя зімовыя Гульні ў суверэннай гісторыі. Асобнай камандай Беларусь дэбютавала на зімовай Алімпіядзе 1994 года ў нарвежскім Лілехамеры. На папярэдняй зімовай Алімпіядзе, якая праходзіла ў 2018 годзе ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане, беларусы заваявалі 3 узнагароды (дзве залатыя і адну сярэбраную), заняўшы 15-е месца ў медальным заліку, а ўсяго ў актыве зборнай Беларусі на сямі зімовых Гульнях 18 медалёў - 8 залатых і па 5 сярэбраных і бронзавых. Лепшым вынікам стала 8-е месца ў медальным заліку Сочы-2014, калі ў скарбонцы беларускай зборнай было 6 узнагарод - 5 залатых і 1 бронзавая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі