У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Сак 2016

Канчатковы склад беларускай дэлегацыі на летнюю Алімпіяду ў Рыа будзе вядомы ў ліпені

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канчатковы склад дэлегацыі на ўдзел у XXX летняй Алімпіядзе ў Бразіліі  будзе вядомы ў ліпені, заявіў сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай 25-годдзю Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, першы намеснік міністра спорту і турызму, шэф місіі беларускай дэлегацыі ў Рыа-дэ-Жанэйра Аляксандр Гагіеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У жніўні бягучага года трэба будзе вытрымаць экзамен усёй спартыўнай галіне Беларусі. Падрыхтоўка да Гульняў выходзіць на завяршальную стадыю. На гэты момант беларускія атлеты выканалі 90 кваліфікацыйных нарматываў. Вельмі адказным перыядам для многіх відаў спорту стане красавік, калі будзе разыграна большая частка ліцэнзій. Усяго алімпійская зборная Беларусі разлічвае на 140-150 ліцэнзій. Канчатковы склад дэлегацыі стане вядомы ў ліпені, калі завершацца ўсе адборачныя спаборніцтвы. Цяпер намі прапрацоўваюцца пытанні пералётаў, дастаўкі неабходных грузаў і медыцынскага абсталявання", - расказаў Аляксандр Гагіеў.

XXXI летнія Алімпійскія гульні пройдуць з 5 па 21 жніўня ў Бразіліі. Асноўнай пляцоўкай будзе Рыа-дэ-Жанэйра. Спаборніцтвы таксама адбудуцца ў Сан-Паўлу, Белу-Арызонты і Салвадоры, горадзе Бразілія. Будзе разыгрывацца больш як 300 камплектаў медалёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс