Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Жнв 2018

Камандзе Беларусі ўручаны Кубак пераможцаў конкурсу "Снайперскі рубеж"

9 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Камандзе беларускіх ваеннаслужачых сёння ў час урачыстай цырымоніі закрыцця конкурсу "Снайперскі рубеж" уручаны пераходны Кубак пераможцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтым годзе ў "Снайперскім рубяжы", які праходзіў на палігоне пад Брэстам, прынялі ўдзел каманды з 18 краін. Спаборніцтвы былі падзелены на некалькі этапаў. У асабістым заліку беларускія ваеннаслужачыя занялі першыя два месцы, на трэцяй пазіцыі размясціўся прадстаўнік Расіі. Аналагічнага выніку беларусы дасягнулі ў спаборніцтве снайперскіх пар, бронзу заваявалі байцы з Казахстана. У самым відовішчным конкурсе - эстафеце - гаспадары фінішавалі трэцімі. Мацнейшымі за іх былі сапернікі з Кітая і Казахстана.

Па суме набраных ачкоў каманда Беларусі атрымала перамогу ў "Снайперскім рубяжы". На другой прыступцы п'едэстала размясціліся ваеннаслужачыя Казахстана. Трэцяе месца падзялілі зборныя Расіі і Кітая.

"Рады, што менавіта беларускаму боку выпаў гонар прымаць гэты конкурс. Мы імкнуліся не толькі стварыць камфортныя ўмовы для пражывання і ўдзелу ў спаборніцтве, але і паказаць нашу нацыянальную культуру, традыцыі, а таксама ўсё тое, чым даражым і ганарымся", - адзначыў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Удзельнікі конкурсу засталіся задаволенымі арганізацыяй мерапрыемства. "Беларускі бок правёў вялікую работу. Вельмі добра распрацавана палажэнне аб правядзенні конкурсу: снайпер атрымлівае навыкі, якія дазваляюць у далейшым прымяняць іх на практыцы пры выкананні задач, у тым ліку баявых. Хацелася б адзначыць і культурную праграму. Мы азнаёміліся з Брэсцкай крэпасцю, наведалі Белавежскую пушчу", - сказаў кіраўнік расійскай каманды Гедэмінас Гаўрусенас.

Паводле слоў старшага зборнай Казахстана Галымжана Касымбекава, узровень саперніцтва на "Снайперскім рубяжы" атрымаўся высокім. "Задаволены арганізацыяй спаборніцтваў: усё было празрыста і сумленна. Моцная канкурэнцыя. Для нас галоўнымі сапернікамі былі прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Кітая, але і іншыя каманды былі падрыхтаваны на дастойным узроўні", - сказаў ён.

Конкурс "Снайперскі рубеж" Армейскіх гульняў прайшоў трэці раз. Наступная краіна-гаспадыня спаборніцтваў вызначыцца пазней.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі