У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Сак 2016

Каманда прафесіяналаў выбірае еўравізійны вобраз для IVANа

15 сакавіка, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Каманда прафесіяналаў займаецца выбарам сцэнічнага вобраза для IVANа (Аляксандра Іванова), які прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2016". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прадзюсарскім цэнтры Віктара Дробыша, які займаецца падрыхтоўкай артыста да папулярнага песеннага конкурсу.

Паралельна з заняткамі вакалам і англійскай мовай пастаянна вядзецца работа па пошуку вобраза IVANa для яго галоўнага выступлення гэтага года ў Стакгольме. "Каманда прафесіяналаў займаецца выбарам сцэнічнага вобраза: прапрацоўваюцца самыя дробныя дэталі ад колеру валасоў да выбару тканіны для касцюма. У пошуках вобраза пастаянна праводзяцца прафесійныя фотасесіі з выкарыстаннем разнастайных аксесуараў і атрыбутыкі, з гульнёй святла і ценю: толькі так у розных вобразах і розных ракурсах можна знайсці самы ўдачны, выйгрышны варыянт", - лічаць у прадзюсарскім цэнтры.

Акрамя выбару вобраза, у каманды IVANa ёсць яшчэ адна глабальная задача - работа над самім нумарам, які ўбачаць мільёны тэлегледачоў па ўсім свеце і аўдыторыя арэны Ericsson Globe ў Швецыі. Вядзецца прапрацоўка сцэнаграфіі, тэхнічная распрацоўка і раскадроўка нумара. Для таго, каб за тры хвіліны выступлення артыста гледачы запомнілі нумар і вылучылі яго сярод усіх астатніх, трэба правесці сур'ёзную работу і літаральна прапрацаваць кожны крок артыста на сцэне, каб на выхадзе атрымаць яркае, гарманічнае і відовішчнае выступленне. "Другі этап гэтай работы - шматразовыя рэпетыцыі. Без гэтага нікуды. Менавіта рэпетыцыі нумара займаюць большую частку часу Сашы", - расказалі ў цэнтры Віктара Дробыша.

Спевака і музыканта з Гомеля Аляксандра Іванова для паездкі на "Еўрабачанне" выбралі тэлегледачы, якія аддалі за яго свае галасы. Артыст вырас у творчай сям'і: бацька Віктар Іваноў - гітарыст, гукарэжысёр, старэйшы брат Уладзімір - рок-музыкант. З юнага ўзросту будучы артыст вучыўся ігры на гітары, спяваў у ваенным аркестры, выступаў разам з братам і бацькам у рок-групе.

Значнай падзеяй на старце музычнай кар'еры Аляксандра Іванова стаў адборачны тур на оpen air фестываль Mass Medium Fest - 2009. Дзеля мары ён, студэнт Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта, пакінуў вучобу і паехаў у Санкт-Пецярбург займацца сольнай кар'ерай.

На папулярным тэлепраекце "Бітва хароў" Аляксандр Іваноў заваяваў другое месца, выступаючы ў рок-хоры Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці пад кіраўніцтвам Віктара Дробыша. Увагу шматмільённай аўдыторыі гледачоў і вядомых прадзюсараў IVAN прыцягнуў у 2015 годзе ў час расійскага тэлешоу "Х-фактар. Галоўная сцэна". У фінале спявак заняў другое месца, атрымаў прэстыжную прэмію "Выбар прадзюсараў" і пачаў актыўнае супрацоўніцтва з Віктарам Дробышам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску