Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Apr 2018

Каманда "Грыфоны" перамагла ў хакейным турніры "Алімпійскія надзеі"

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда "Грыфоны" перамагла ў хакейным турніры "Алімпійскія надзеі", які праводзіўся сярод ігракоў 2003/2004 гадоў нараджэння ў Мінску на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным матчы 3-га тура спаборніцтваў мінская каманда адолела іншую лядовую дружыну сталіцы "Мядзведзь" з лікам 7:2 (3:0, 3:0, 1:2). Абодва хакейныя калектывы сустракаліся ў фінале "Залатой шайбы" ў старэйшай узроставай групе ў дывізіёне "А". У студзені 2018 года перамога засталася за "мядзведзямі" - 4:3. На гэты раз "Грыфонам" удалося ўзяць рэванш. У першым перыядзе яны тройчы трапілі ў вароты апанентаў. Упэўнена кантралявалі ход падзей пераможцы і другія дваццаць мінут сустрэчы. Толькі ў заключным перыядзе ігракам "Мядзведзя" ўдалося крыху скараціць адставанне ў ліку.

Другое месца ў турніры заняла каманда "Алімп" з Брэсцкай вобласці, якая атрымала дзве перамогі ў ходзе спаборніцтваў, трэцяе - "Мядзведзь".

Падагульняючае становішча: 1. "Грыфоны" - 6 ачкоў (3 матчы). 2. "Алімп" - 4 (3). 3. "Мядзведзь" - 2 (3). 4. "Міраж" - 0 (3).

Пасля завяршэння матчу паміж "Грыфонамі" і "Мядзведзем" адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця турніру "Алімпійскія надзеі", у якой прынялі ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, а таксама вядомыя беларускія ігракі Андрэй Мезін, Сяргей Стась, Алег Антоненка і Андрэй Міхалёў.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў кубкі пераможцам і прызёрам турніру, а таксама ўзнагародзіў залатымі медалямі каманду "Грыфоны".

Лепшым галкіперам прызнаны Мікіта Вольскі ("Грыфоны"), які акрамя прыза атрымаў ад Андрэя Мезіна варатарскую клюшку. Лепшым абаронцам стаў Аляксандр Яраховіч ("Алімп"), прыз лепшаму нападаючаму атрымаў Данііл Пазнякоў ("Мядзведзь"). Лепшым бамбардзірам спаборніцтваў стаў Мікалай Лукашэнка - 12 балаў (7 галоў і 5 рэзультатыўных перадач).

Удзельнікам спаборніцтваў арганізатары падрыхтавалі прызы і салодкія падарункі - тарты ў выглядзе хакейнай пляцоўкі.

Арганізатарамі спаборніцтваў "Алімпійскія надзеі" выступаюць мінская СДЮШАР БФСТ "Дынама", мінскае аддзяленне ветэранаў спецпадраздзялення "Альфа", ТАА "Трайпл".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі