Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Jan 2017

Каманда Беларусі перамагла на старце Каляднага турніру зборную ААЭ

Каманда Беларусі перамагла на старце Каляднага турніру зборную ААЭ5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі перамагла на старце ХІІІ Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі сапернікаў з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў з лікам 7:3 (3:0, 4:1, 0:2), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Абедзве каманды на папярэднім этапе турніру выступаюць у групе А. Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі ўжо на 2-й мінуце першага перыяду намаганнямі Канстанціна Кальцова павяла ў ліку - 1:0. Галявым хет-трыкам вызначыўся ў матчы гаспадароў пляцоўкі Андрэй Асташэвіч, якому тройчы асісціраваў пры ўзяцці варот Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы стаў аўтарам сёмай шайбы беларускай каманды на 40-й мінуце гульні. У заключныя дваццаць мінут матчу хакеісты ААЭ дзякуючы двум дакладным кідкам змаглі скараціць адставанне ў ліку.

Каманда Беларусі перамагла на старце Каляднага турніру зборную ААЭЛепшымі ігракамі праведзенай сустрэчы сталі Амар аль-Шамісі і Андрэй Асташэвіч.

Каманда ААЭ трэці раз удзельнічае ў Калядным турніры. Год таму беларускія хакеісты і лядовая дружына ААЭ сустракаліся таксама на папярэдняй стадыі, перамога ў студзені 2016-га засталася за гаспадарамі - 11:8. Папулярнасць хакея ў ААЭ імкліва расце. Са стварэннем Абу-Дабійскага спартыўнага клуба спаборніцтваў на лёдзе хакеем актыўна цікавіцца моладзь.

Каманда Беларусі перамагла на старце Каляднага турніру зборную ААЭУ другі дзень спаборніцтваў у групе А згуляюць ААЭ - Швейцарыя (14.00), каманда Прэзідэнта Беларусі сустрэнецца са зборнай Балкан (19.00). У групе В 5 студзеня вызначаць мацнейшых Расія - Фінляндыя (13.00) і Германія - Славакія (17.00).

Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі праводзіцца ў Мінску з 2005 года. У розныя гады ўладальнікам ганаровага трафея дзевяць разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016). Тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).

Арганізатарамі турніру выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Беларусі", Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.Каманда Беларусі перамагла на старце Каляднага турніру зборную ААЭКаманда Беларусі перамагла на старце Каляднага турніру зборную ААЭ

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі