Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2020

Каляндар падзей у Беларусі: САКАВІК 2020

Каляндар падзей у Беларусі: САКАВІК 2020

Сябры! Жыццё вымушае ўносіць карэктывы і ў тыя падзеі, пра якія кожны месяц расказвае каляндар Belarus.by. Успышка каранавіруса ў Еўропе і свеце выклікала закрыццё граніц дзяржаў, абмежаванне міжнароднага перамяшчэння, перанос і адмену масавых мерапрыемстваў. І вядома, самі людзі цяпер гатовы пачакаць з паездкамі, паходамі і забавамі, каб засцерагчы ад небяспекі сябе і блізкіх.

Беларусь сёння прымае ўсе неабходныя меры, каб не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі. Краіна не закрыла граніцы і не ўвяла жорсткія абмежаванні на перамяшчэнне, аднак заклікае КОЖНАГА ЧАЛАВЕКА праяўляць асаблівую асцярожнасць, выконваць рэкамендацыі СААЗ і ўрачоў, вельмі строга захоўваць правілы асабістай гігіены, а галоўнае – беражліва ставіцца адзін да аднаго. У выпадку прыезду з эпідэміялагічна нестабільных рэгіёнаў і краін, пры самым малым падазрэнні на пагаршэнне самаадчування неабходна звярнуцца да медыкаў і, вядома ж, як мага хутчэй самаізалявацца, каб не стаць разносчыкам любой інфекцыі (не толькі каранавіруса)!

У гэтай сітуацыі адбываюцца адмены і пераносы вялікіх мерапрыемстваў, таму просім загаддзя ўдакладняць інфармацыю. Як анансуюць арганізатары, білеты на ўсе перанесеныя падзеі будуць сапраўдныя. І помніце: галоўнае – быць здаровымі!

Спектаклі Купалаўскага тэатра з 27 сакавіка па 2 красавіка можна паглядзець анлайн

"Водная феерыя. Фэнтэзі парк" у Белдзяржцырку

З 1 лютага па 10 мая ў Белдзяржцырку пройдзе ўнікальная праграма "Водная феерыя. Фэнтэзі парк", якая спалучае яркія цыркавыя нумары разнастайных жанраў, шоу фантанаў і лазерную інсталяцыю. Гэта 200 тон вады, сотні водных струменяў пад самым купалам цырка, феерычныя вадаспады. У праграме – дрэсіраваныя марскія львы, мядзведзі, сабакі і малпы, паветраныя эквілібрысты на трапецыі, акрабаты на батуце, сілавыя атлеты, паветраныя гімнасты, клоўны і многае іншае.

Калі: Праграма "Водная феерыя. Фэнтэзі парк" завяршае сваю работу 29 сакавіка. Таксама адмяняюцца прадстаўлення 28 сакавіка ў 11.00, 19.00 і 29 сакавіка ў 11.00.
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны цырк

Прэм'ера балета "Стварэнне свету" ў Вялікім тэатры Беларусі

Новую рэдакцыю балета "Стварэнне свету", прэм'ера якога адбылася ў 1976-м на сцэне мінскага Вялікага, падрыхтаваў Валянцін Елізар'еў. Ідэя пастаноўкі зарадзілася ў 1971-м пасля прэм'еры ў Марыінскім тэатры  аднайменнага спектакля Наталлі Касаткінай і Васіля Васільева пры ўдзеле Міхаіла Барышнікава. Тады работа Елізар'ева, паводле слоў кампазітара Андрэя Пятрова, стала самай паспяховай у краіне. Гаворачы аб актуальнасці спектакля, Валянцін Елізар'еў адзначае, што "сучаснага чалавека заўсёды будзе хваляваць біблейская тэма" і, каб глыбей раскрыць тэму, ён адштурхоўваўся ад індывідуальнасцей і творчых магчымасцей цяперашніх артыстаў.

Калі: 1 і 27 сакавіка 2020 
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

Масленіца-2020 у Беларусі

З набліжэннем вясны беларусы адзначаюць вясёлае і смачнае свята – Масленіцу, якая сімвалізуе развітанне з зімой і сустрэчу доўгачаканага цяпла. У старажытных славян яна была звязана з культам сонца: і вось ужо многія стагоддзі гэты сімвал гаспадыні не перастаюць увасабляць у залацістых, румяных, круглых, як сонца, блінах. Як правіла, святкаванне доўжыцца 7 дзён. Масленічны тыдзень напоўнены шумнымі гуляннямі, кірмашамі, гульнямі, тэатралізаванымі паказамі, старадаўнімі абрадамі, маскараднымі перапрананнямі, паходамі ў госці, дамашнімі ласункамі і пачастункамі, катаннямі на санках і, вядома, спаленнем пудзіла марознай зімы!

Калі: 24 лютага – 1 сакавіка
Дзе: гарады і вёскі краіны

Дзмітрый Калдун у Беларусі

Вядомы спявак, музыкант і кампазітар Дзмітрый Калдун яшчэ ў часы "Фабрыкі зорак" заваяваў сэрцы вялікай аўдыторыі. А ў 2007-м прынёс лепшы вынік (5-е месца) у гісторыі ўдзелу Беларусі ў "Еўрабачанні", выступіўшы з кампазіцыяй Work your magic. Сёння ў творчай скарбонцы артыста ўжо 4 статуэткі прэстыжнай музычнай прэміі "Залаты грамафон" , яго трэкі дзякуючы галасаванню гледачоў займаюць высокія радкі ў хіт-парадах, канцэрты збіраюць аншлагі, а спіс сінглаў толькі папаўняецца. Многія любімыя паклоннікамі кампазіцыі прагучаць і ў канцэртах на радзіме: "Царевна", "Облака-бродяги", "Город больших огней", "Почему?", "Чувства без тепла", "Пёс бродячий"...

Калі, дзе:

7 сакавіка – Мінск, КЗ "Мінск"
5 красавіка – Гомель, Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр

Выстава "Нас зразумеюць праз 100 гадоў. Лазар Хідэкель" у НММ

Праз 100 гадоў пасля заснавання сусветна вядомага мастацкага аб'яднання УНОВИС, створанага ў Віцебску па ініцыятыве Казіміра Малевіча, у Мінску адкрылася персанальная выстава аднаго з яго актыўных удзельнікаў – першага ў свеце супрэматычнага архітэктара, мастака, наватара і яркага прадстаўніка авангарда Лазара Хідэкеля. Гэта адна з галоўных падзей у палітры мерапрыемстваў, прысвечаных юбілейнай даце і аб'яднаных адной назвай – #UNOVIS100. У экспазіцыі прадстаўлена каля 100 арыгінальных работ майстра і дакументы УНОВИСа з архіва сям'і Хідэкеляў.

Калі: 15 лютага – 15 красавіка
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск, вул. Леніна, 20

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне ў Раўбічах

Адкрыты чэмпіянат Еўропы 2020 года па біятлоне пройдзе з 26 лютага па 1 сакавіка ў алімпійскім спартыўным комплексе "Раўбічы". Міжнародная федэрацыя біятлона (IBU) вырашыла перанесці спаборніцтвы ў Беларусь з эстонскага Отэпя з-за непрывычна цёплага для лютага надвор'я. У праграме спаборніцтваў – суперспрынт, мікст-эстафеты, спрынт і гонкі праследавання сярод мужчын і жанчын. Заяўкі на ўдзел падалі больш за 35 нацыянальных федэрацый біятлона. У Раўбічы прыедуць як ужо вядомыя атлеты, так і будучыя зоркі сусветнага біятлона: усяго заяўлена больш за 350 спартсменаў.

Калі: 26 лютага – 1 сакавіка
Дзе: Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы", Мінскі раён
Каардынаты для навігатара: N 54°.059038' E 27° 734583'

Спектакль "Майстар і Маргарыта"

Спектакль рэжысёра Валерыя Беляковіча, створаны паводле рамана Міхаіла Булгакава "Майстар і Маргарыта", адлічвае сёмы год сцэнічнага жыцця. За гэты час ён заслужыў рэпутацыю самага папулярнага ў краінах СНД і замежжа, пабіўшы рэкорды касавых збораў. Па-майстэрску прадуманыя мізансцэны, танцы, лазерныя шоу, эфектныя светлавыя рашэнні і бліскучая гульня акцёраў пашырылі рамкі жанру: самы знакаміты раман Булгакава ажыў на сцэне... У ролях – Вольга Кабо, Івар Калныньш, Ігар Халізаў, Арцём Лебедзеў, Сяргей Пазнякоў, Алена Супрун, Сяргей Міляеў.

Калі, дзе:
2 сакавіка – Цэнтральны Дом афіцэраў, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 3
3 сакавіка – КЗ "Магілёў", Магілёў, вул. Першамайская, 10

Этап Кубка IBU па біятлоне ў Раўбічах

Фінальны этап Кубка IBU 2020 года па біятлоне стане эфектным прадаўжэннем адкрытага чэмпіянату Еўропы-2020  у "Раўбічах". У праграме – індывідуальныя гонкі, спрынт і гонка праследавання сярод мужчын і жанчын. Заяўкі на ўдзел у другіх па рэйтынгу спаборніцтвах падалі 29 нацыянальных федэрацый біятлона. Усяго на снежныя трасы Раўбіч выйдуць 250 біятланістаў.

Праграма спаборніцтваў:

4 сакавіка
12.00 – спрынт (жанчыны)
15.00 – спрынт (мужчыны)

5 сакавіка
11.00 – спрынт (жанчыны)
14.00 – спрынт (мужчыны)

6 сакавіка
11.00 – мас-старт (жанчыны)
13.30 – мас-старт (мужчыны)

Калі: 4–7 сакавіка
Дзе: Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы", Мінскі раён
Каардынаты для навігатара: N 54°.059038' E 27° 734583'

Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае…"

Заснаваны знакамітым дырыжорам і музыкантам, VI міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае..." пройдзе ў Мінску ў першыя дні вясны. Форум, які збірае паклоннікаў раз у два гады, цяпер прысвечаны двум знакавым юбілеям – асабістаму для маэстра (12 верасня Уладзімір Співакоў адзначыў 75-годдзе) і творчаму для праслаўленага калектыву. 40 гадоў споўнілася аркестру "Віртуозы Масквы", які стварыў і ўзначальвае Уладзімір Співакоў. А таму атмасфера ўсяго фестывалю будзе незвычайна ўрачыстай і натхнёнай.
3 сакавіка ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца адкрыццё: у оперным гала-канцэрце прымуць удзел "Віртуозы Масквы" і салістка Вялікага тэатра Расіі Ганна Аглатава (сапрана).
4 сакавіка на сцэне Белдзяржфілармоніі пройдзе монаспектакль "Яўген Анегін". Чытаць пушкінскі раман у вершах будзе вядомы акцёр Дзмітрый Дзюжаў у суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Аркадзя Берына.
7 сакавіка ў Вялікім тэатры адбудзецца гала-канцэрт зорак сусветнага балета "Ад класікі да мадэрна". Гледачам прадставяць нумары ў выкананні лепшых танцоўшчыкаў вядучых тэатраў Еўропы. У праграму ўвойдуць як сусветныя шэдэўры "Спячая прыгажуня", "Дон Кіхот", "Лебядзінае возера", так і арыгінальныя пастаноўкі, створаныя сучаснымі харэографамі.
9 сакавіка ў Белдзяржфілармоніі завершыць фестываль канцэрт камернага аркестра "Крэмерата Балтыка", створанага Гедонам Крэмерам. У канцэрце таксама прыме ўдзел французскі піяніст і кампазітар Люка Дэбарг.

Калі: 3–9 сакавіка
Дзе:
Вялікі тэатр Беларусі, Мінск, пл. Парыжскай Камуны, 1
Белдзяржфілармонія, Мінск, пр. Незалежнасці, 50

"Сімфанічныя РОК-ХІТЫ" ад CONCORD ORCHESTRA

На сцэне КЗ "Мінск" першы ў свеце сімфанічны аркестр, які танцуе – CONCORD ORCHESTRA – прадставіць сваю канцэртную праграму "Сімфанічныя рок-хіты. Уладар цемры". У суправаджэнні светлавога шоу музыканты выканаюць легендарныя рокавыя кампазіцыі ў сімфанічнай апрацоўцы:  Queen, Scorpions, The Beatles, Led Zeppelin, Aerosmith, Depeche Mode, Bon Jovi, AC/DC, Metallica, Linkin Park, Rammstein, Survivor, Nirvana, Status Quo, Europe, Steve Vai, Muse, Maroon 5. У час шоу музыканты не сядзяць на крэслах – яны танцуюць са сваімі інструментамі, ствараючы на сцэне асаблівы драйв. Такое магчыма толькі пры выкананні кампазіцый па памяці, без нот і пюпітраў. Усе рухі музыкантаў пастаўлены харэографамі, а касцюмы для шоу спецыяльна створаны групай дызайнераў і з'яўляюцца часткай брэнда CONCORD ORCHESTRA. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Фабіа Пірола (Італія).

Калі: 4 сакавіка
Дзе: КЗ "Мінск", Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5

Канцэрт "Маймуна і сімфанічны аркестр"

Маймуна вядома публіцы па дуэце са спеваком Юзары на конкурсе "Еўрабачанне-2015", у мінулым – першая скрыпка Прэзідэнцкага аркестра. Выканаўца віртуозна валодае інструментам: ёй удалося сыграць "Палёт чмяля" за 54 секунды, пабіўшы сусветны рэкорд немца Дэвіда Гарэта. Новым вітком у яе кар'еры стала супрацоўніцтва з аркестрам Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. У прэм'ернай праграме прагучаць кампазіцыі Брамса, Майкла Джэксана, Стынга, саўндтрэкі з "Гульні прастолаў", "Піратаў Карыбскага мора", музыка папулярных выканаўцаў – Ed Sheeran, Coldplay, A-Ha...

Калі: 6 сакавіка
Дзе: Беларускі дзяржаўны музычны тэатр, Мінск, вул. Мяснікова, 44

Ірына Алеграва ў Мінску

"Імператрыца" сцэны Ірына Алеграва напярэдадні самага жаноцкага свята збярэ самую вялікую пляцоўку Беларусі – "Мінск-Арэну". Шматтысячная армія паклоннікаў, туры па постсавецкіх краінах, Еўропе і Амерыцы, выкананне хітоў, якія заваявалі сэрцы мільёнаў: за 30 гадоў сольнай кар'еры Ірына Алеграва стала сапраўднай легендай расійскай эстрады. Як і заўсёды, шоу абяцае шмат гумару, шчырых гутарак і любімых песень. Праграма "2020" падорыць гледачам і знакамітыя фірменныя кампазіцыі, і навінкі ў рэпертуары артысткі.

Калі: 7 сакавіка
Дзе: "Мінск-Арэна", Мінск, пр. Пераможцаў, 111

EMIN у Мінску

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня вядомы спявак і музыкант EMIN прадставіць сольную праграму Good Love, названую ў гонар рэліза новага альбома. Гледачоў чакае рамантычны вечар: камерную атмасферу створаць лірычныя песні, выкананыя ў суправаджэнні бэнда, а таксама духавых і перкусіі. У праграму ўвойдуць сінглы, прадстаўленыя за апошні час – "Нежная", "Невероятная". Не абыдзецца і без любімых хітоў – Still, "Я лучше всех живу", "Рядом проснуться", "Начистоту", "Сбежим в Баку", "Сердце пополам", Boomerang, Amor…

Калі: 7 сакавіка
Дзе: Палац Рэспублікі, Мінск, пл. Кастрычніцкая, 1

"Джазавыя вечары ў філармоніі": Джоні О'Ніл (вакал, ЗША)

Серыю "Джазавых вечароў у філармоніі" ўпрыгожыць канцэрт легендарнага джазмена Джоні О'Ніла, які ўжо другі раз прывязе ў беларускую сталіцу непаўторныя рытмы з сэрца сусветнай сталіцы джаза Нью-Ёрка. Ураджэнец Дэтройта Джоні О'Ніл выступаў і запісваўся з такімі зоркамі, як гітарыст Расэл Мэлоўн і трубач Кларк Тэры. А ў 2004-м зняўся ў аскараносным фільме Ray, дзе выканаў ролю свайго куміра і настаўніка – піяніста Арта Тэйтума. Музыкант славіцца рэдкай выканальніцкай манерай, якая спалучае віртуознасць і баладны меладызм.

Калі: 8 сакавіка
Дзе: Белдзяржфілармонія, Мінск, пр. Незалежнасці, 50

OLYMPIA CLASSIC – Pop Hit Symphony

Лепшыя сусветныя поп-хіты прадставіць да вясенняга свята вялікі сімфанічны аркестр OLYMPIA CLASSIC пад кіраўніцтвам дырыжора Міхаіла Снітко. У праграме прагучаць папулярныя кампазіцыі "карыфеяў" сусветнай сцэны, сярод якіх Madonna, Britney Spears, ABBA, Michael Jackson, Adele, Sia… Слухачоў чакаюць арыгінальная падача любімых кампазіцый, яркае відэасуправаджэнне, светлавыя эфекты і, безумоўна, жывое выкананне. Прыемным сюрпрызам да святочнай праграмы стане выступленне Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь.

Калі: 10 сакавіка
Дзе: КЗ "Мінск", Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5

Глеб Мацвяйчук у Мінску

Спявак, кампазітар і акцёр Глеб Мацвяйчук пакарыў гледачоў удзелам у знакамітых праектах "Точь-в-точь", "Живой звук", "Три аккорда". Музыку Мацвейчука можна пачуць у кінафільмах "Адмиралъ", "Про любоff", "Ярослав. Тысячу лет назад", "Чкалов" і іншых. Тэатральная кар'ера артыста адзначана ролямі ў рок-оперы "Ісус Хрыстос – суперзорка", мюзікле "Монтэ-Крыста". Ён таксама ўдзельнік рэаліці-шоу "Рускія тэнары", "Голас", "Дзве зоркі"... У мінскім канцэрце артыста прагучаць хіты з папулярных мюзіклаў, рок-опер, песні замежных і айчынных кампазітараў, а таксама аўтарскія кампазіцыі. Праграма пройдзе ў суправаджэнні эстраднай групы Глеба Мацвейчука.

Калі: 10 сакавіка
Дзе: Цэнтральны Дом афіцэраў, Мінск, вул. Чырвонаармейская, 3

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі