Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Стд 2022

Каляндар падзей у Беларусі: ЛЮТЫ 2022

Каляндар падзей у Беларусі: ЛЮТЫ 2022

Сябры! Жыццё вымушае ўносіць карэктывы і ў тыя падзеі, пра якія кожны месяц расказвае каляндар Belarus.by. Успышка каранавіруса ў Еўропе і свеце выклікала закрыццё граніц дзяржаў, абмежаванне міжнароднага перамяшчэння, перанос і адмену масавых мерапрыемстваў. І вядома, самі людзі цяпер гатовы пачакаць з паездкамі, паходамі і забавамі, каб засцерагчы ад небяспекі сябе і блізкіх.

Беларусь сёння прымае ўсе неабходныя меры, каб не дапусціць распаўсюджвання інфекцыі. Краіна не ўвяла жорсткія абмежаванні на перамяшчэнне, аднак заклікае КОЖНАГА ЧАЛАВЕКА праяўляць асаблівую асцярожнасць, выконваць рэкамендацыі СААЗ і ўрачоў, вельмі строга захоўваць правілы асабістай гігіены, а галоўнае – беражліва ставіцца адзін да аднаго. У выпадку прыезду з эпідэміялагічна нестабільных рэгіёнаў і краін, пры самым малым падазрэнні на пагаршэнне самаадчування неабходна звярнуцца да медыкаў і, вядома ж, як мага хутчэй самаізалявацца, каб не стаць разносчыкам любой інфекцыі (не толькі каранавіруса)!

У гэтай сітуацыі адбываюцца адмены і пераносы вялікіх мерапрыемстваў, таму просім загаддзя ўдакладняць інфармацыю. Як анансуюць арганізатары, білеты на ўсе перанесеныя падзеі будуць сапраўдныя. І помніце: галоўнае – быць здаровымі!

Выставачны праект "Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату"

Новы эксклюзіўны праект прадстаўляюць Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і выставачная зала "LIBRA". Гасцей запрашаюць убачыць усю шматграннасць людзей са свету тату і пераканацца, што тату-майстар – гэта паўнацэнны мастак, які малюе на ўнікальным палатне. У экспазіцыі прадстаўлены эскізы, фатаграфіі, графіка, жывапіс, скульптуры і арт-аб'екты, звязаныя са светам татуіроўкі, а таксама абсталяванне тату-індустрыі. Удзельнікамі праекта сталі вядучыя салоны і майстры тату – больш за 50 аўтараў з усёй Беларусі! Каб зрабіць наведванне выставы яшчэ больш захапляючым, арганізатары падрыхтавалі для наведвальнікаў тэматычны квест з заданнямі па экспазіцыі.

Калі: 10 снежня 2021 г. – 14 лютага 2022 г.
Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, вул. Някрасава, 3, Мінск

Выстава "Зіма, і ўсё зноў упершыню" ў Мінску

Анталогію зімы і навагодняга свята ў архіўных фатаграфіях і работах сучасных мастакоў ужо шмат гадоў збіраюць куратары Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. І кожны год дзеляцца навінкамі з мінчанамі і гасцямі беларускай сталіцы – гэта ўжо традыцыя накшталт сапраўдных сямейных, якія аб'ядноўваюць розныя пакаленні. "Самая халодная выстава 2021 года" атрымала назву па вядомых паэтычных радках Барыса Пастарнака. У экспазіцыі прадстаўлены работы, у якіх сучасныя мастакі асэнсоўваюць "жыццё пад снегам" і дзеляцца сваімі асацыяцыямі на тэму зімы – асаблівага сезона, якому кожны раз мы гатовы ўсміхацца і радавацца, але да якога немагчыма прывыкнуць...

Калі: 18 снежня – 6 лютага
Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, вул. Някрасава, 3, Мінск
Даведацца больш

Праграма "Вось такі-і-і слон!" у Белдзяржцырку

Новае шоу "Вось такі-і-і слон!" прызначана здзіўляць і дзяцей, і дарослых.  Акрамя гіганцкага млекакормячага, на галоўнай арэне краіны выступяць і іншыя насельнікі Белдзяржцырка – кемлівыя мядзведзі на гіраскутары, малпачкі-музыканты, высакародныя коні фрызскай пароды, забаўныя гусі. Гледачоў чакаюць нумары ад паветраных гімнастаў і акрабатаў на падкідной дошцы, "акрабаты з дыябала", эквілібрысты з першамі і, вядома ж, на працягу вечара прыемную атмасферу будуць ствараць вясёлыя клоўны.

Калі: 29 студзеня – 29 красавіка
Дзе: Беларускі дзяржаўны цырк, пр. Незалежнасці, 32, Мінск

Выставачны праект "Рэнуар, Пікасо, Масон"

Музей гісторыі горада Мінска і зала "LIBRA" запрашаюць на выставачны праект "Рэнуар, Пікасо, Масон". У экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 работ Агюста Рэнуара, Пабла Пікасо і Андрэ Масона, выкананых у тэхніцы афорта, літаграфіі і геліягравюры, з прыватных калекцый Францыі і ЗША. Гэтыя яркія прадстаўнікі свету вялікага мастацтва працавалі ў розных напрамках і стылях, але былі наватарамі ў творчасці і бунтарамі ў душы. Яны развівалі і прадаўжалі эксперыменты мастацкіх плыней пачатку ХХ стагоддзя – імпрэсіянізму, кубізму, экспрэсіянізму, дадаізму, сюррэалізму. Экспазіцыю суправаджаюць інфармацыйныя стэнды і дакументальныя фільмы, якія дапамогуць лепш азнаёміцца з работамі, біяграфіяй і творчым жыццём вялікіх мастакоў.

Калі: 28 студзеня – 27 сакавіка
Дзе: арт-гасцёўня "Высокае мѣста", вул. Герцэна, 2а, Мінск

TheatreHD: трансляцыі лепшых сусветных спектакляў у Мінску

У лютым 2022 года трансляцыі лепшых пастановак з сусветных сцэн прадоўжацца ў сталічных кіназалах.  У праграме – драма, опера, балет, а таксама дакументальнае кіно пра мастацтва і выдатных жывапісцаў – #АртЛекторийВкино.

1 лютага – "Дзіўны свет Іераніма Босха"
2 лютага – "Верхні свет", "Чырвонае і чорнае"
5 лютага – "Рэмбрант"
6 лютага – "Globe: Камедыя памылак"
9 і 19 лютага – "Франкенштэйн: Камбербэтч"
9 лютага – "Леанарда. Уся гісторыя"
12 лютага – "Папялушка"
13 лютага – "Каштоўнасці"
14 лютага – "Рамэа і Джульета"
16 лютага – "Уяўны хворы"
20 лютага – "Кароль Лір: Маккелен"
23 і 27 лютага – "Леапольдштат"
23 лютага – "Тоска"
26 лютага – "Эўрыдыка"

Дзе: VOKA CINEMA by Silver Screen, кінатэатр "Цэнтральны", Буцік кіно, Мінск

Gregory Boyd quartet: хіты Луі Армстранга і Рэя Чарльза

Дзень Святога Валянціна меламанаў запрашаюць правесці пад сусветна вядомыя хіты ў выкананні музыканта з Новага Арлеана Грэгары Бойда і яго квартэта. У творчай скарбонцы артыста – аўтарская музыка ў лепшых традыцыях афраамерыканскага джаза, фанка, блюза і соўла. І вядома, любімая класіка амерыканскага джаза – знакамітыя кампазіцыі Луі Армстранга "Hello Dolly", "Mack The Knife", "You Don’t Know What It Means To Miss New Orleans", "I Cover The Water Front", "Basin Street Blues" і Рэя Чарльза "Song for you", "Hit The Road Jack", "Route 66", "Mess Around"… Выступленні Бойда запамінаюцца віртуознай вакальнай тэхнікай і неабсяжнай харызмай!

Калі, дзе:
12 лютага – Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, вул. Леніна, 21, Брэст
14 лютага – Беларуская дзяржаўная філармонія, пр. Незалежнасці, 50, Мінск

"ЧАС LO": Святлана Лабада ў Мінску

LOBODA – музычны брэнд і знак якасці ў сферы шоу-бізнесу, спалучэнне харызмы, прафесіяналізму і смелых эксперыментаў. Ужо больш за дзесяць гадоў Святлана Лабада займае верхнія радкі чартаў і захоўвае званне поп-ідала і трэндсэтара расійскай эстрады. Яе дэвізам можна лічыць словы "Заставайцеся галоднымі, заставайцеся безразважнымі, шукайце і вы абавязкова знойдзеце". Новае шоу "Час LO" – сапраўднае падарожжа па стылях і напрамках, калейдаскоп самых вядомых і любімых песень, а таксама прэзентацыя новых кампазіцый.

Калі: 12 лютага
Дзе: Мінск-Арэна, пр. Пераможцаў, 111, Мінск

ХХ Міжнародная выстава "Адукацыя і кар'ера"

Выстава "Адукацыя і кар'ера" 20-ы раз дапаможа гасцям вызначыцца з будучай прафесіяй, выбраць ВНУ для атрымання другой вышэйшай адукацыі і краіну далейшага навучання, даведацца пра студэнцкае жыццё, вызначыцца з замежнай мовай і выбраць моўную школу, а таксама ацаніць свае перспектывы ў IT.

Калі: 17–19 лютага
Дзе: Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, Мінск

''Віртуозы цымбалаў'': канцэрт да 115-годдзя заснавальніка Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча

У 2022-м спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння заснавальніка легендарнага калектыву – выдатнага цымбаліста, кампазітара і дырыжора Іосіфа Жыновіча, дзякуючы якому беларускія цымбалы сталі сімвалам самабытнай нацыянальнай культуры. Аркестр заклаў аснову развіцця прафесійнага выканальніцтва на народных інструментах Беларусі, такіх як цымбалы, ліра, жалейка, дуда, акарына… Юбілейны вечар, прысвечаны заснавальніку і майстру, збярэ аматараў, сяброў і ўсіх захопленых хараством цымбалаў.

Калі: 19 лютага
Дзе: Беларуская дзяржаўная філармонія, пр. Незалежнасці, 50, Мінск

Кірыл Рыхтэр з аркестрам у Мінску

Расійскага піяніста і кампазітара Кірыла Рыхтэра лічаць прадстаўніком неакласікі, хоць сам ён спрачаецца з такім азначэннем. Яго кар'ера развіваецца з неверагоднай хуткасцю, а дыяпазон творчых работ – ад твораў для фартэпіяна да саўндтрэкаў для артхаусных драм, фантастычных блокбастараў і нават тэмы чэмпіянату свету па футболе-2018. У беларускай сталіцы ў выкананні Кірыла Рыхтэра, Richter Trio (Алёна Зіноўева і Аўгуст Крапак) і сімфанічнага аркестра прагучаць галоўныя тэмы з шэдэўраў сусветнага балета "Распуцін", "Боская камедыя" і іншых, напісаныя спецыяльна да праграмы знакамітага танцоўшчыка Сяргея Палуніна. Прыемным дадаткам да праграмы стануць кампазіцыі з яго апошняга альбома CHRONOS.

Калі: 25 лютага
Дзе: Палац Рэспублікі, пл. Кастрычніцкая, 1, Мінск

Вакальная група ''Кватра'' ў Мінску

Чатыры таленавітыя вакалісты – Антон Баглеўскі (тэнар), Антон Сяргееў (тэнар), Леанід Аўруцкі (барытон) і Даніла Карзанаў (бас) – вядомая расійская група "Кватра". "Залатыя галасы", якія выступаюць на лепшых канцэртных пляцоўках ад Крамлёўскага палаца да лонданскага Royal Albert Hall, не ўпершыню наведаюць Мінск. Гасцей чакае цёплы вечар, дзе будуць гучаць гімны пра любоў, лірычныя балады і іскрамётныя хіты.

Калі: 26 лютага
Дзе: Беларуская дзяржаўная філармонія, пр. Незалежнасці, 50, Мінск

Рок-фэст у Мінску

Рок-фэст збярэ ў сталічным Палацы спорту аматараў "цяжкага" напрамку. Сярод хэдлайнераў – заснавальнік групы "Агата Крысці" Вадзім Самойлаў, лідар "Сэнсавых галюцынацый" Сяргей Бабунец, Іван Дзям'ян і група "7Б". Паклоннікі "Агаты Крысці" пачуюць лепшыя кампазіцыі, сярод якіх выпушчаны да 30-годдзя калектыву сінгл "Где-то между". "Зачем топтать мою любовь", "Разум когда-нибудь победит", "Охотники", " Розовые очки", і, вядома, "Звёзды 3000" – гімны пакаленняў дзевяностых і нулявых у выкананні групы "Сэнсавыя галюцынацыі". Размяняўшая другі дзясятак гадоў група "7Б" таксама прадаўжае ўражваць праектамі, пры гэтым на кожным канцэрце тысячныя залы падпяваюць хіты "Молодые ветра", "Неизвестный солдат", "Осень", "Некрещеная луна", "Летим с войны"…

Калі: 26 лютага
Дзе: Палац спорту, пр. Пераможцаў, 4, Мінск

"7:0 на маю карысць": юбілейны канцэрт Алега Газманава ў Мінску

Спявак, паэт і кампазітар, народны артыст Расіі Алег Газманаў 22 ліпеня 2021 года адзначыў 70-годдзе. Ён часты госць беларускіх музычных праектаў і пляцовак, член судзейскай калегіі славутага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску". Яго абаянне і энергія падкупляюць з першых мінут на сцэне. У Мінску артыст прадставіць праграму "7:0 на маю карысць" у рамках юбілейнага канцэртнага туру. У святочным шоу Алег Газманаў выканае і навінкі, і знакавыя для сваёй творчай кар'еры, любімыя кампазіцыі публікі – "Эскадрон", "Есаул", "Офицеры", "Единственная", "Мама"…

Калі: 26 лютага
Дзе: КЗ "Мінск", вул. Кастрычніцкая, 5, Мінск

Выстава міжнароднага фестывалю дзікай прыроды ''GOLDEN TURTLE''

Міжнародны фестываль дзікай прыроды ''Golden turtle'' – адзін з буйнейшых у свеце экалагічных і асветных праектаў, які за 15 гадоў аб'яднаў больш за 25 тысяч фатографаў з 146 краін. Яго місія – змяненне экалагічнай свядомасці і паводзін людзей, а мэты праекта пераклікаюцца з мэтамі ўстойлівага развіцця ААН да 2030 года. У простай і даступнай форме фестываль паказвае хараство навакольнай прыроды і запрашае гасцей атрымаць уражанне ад унікальных вобразаў дзікай прыроды пяці кантынентаў, адчуць яе прыгажосць, слабаабароненасць і дасканаласць, любуючыся работамі зорак сусветнай фатаграфіі – Магнуса Лундгрэна (Швецыя), Матэ Бенцэ (Венгрыя), Кевіна Морганса (Вялікабрытанія), Жаэля Дэльма (Францыя) і многіх іншых.

Калі: 29 студзеня – 10 лютага
Дзе: Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, Мінск

Масленіца-2022 у Беларусі

З набліжэннем вясны беларусы адзначаюць, бадай, самае вясёлае і гарэзлівае свята – Масленіцу, якая сімвалізуе развітанне з зімой і сустрэчу доўгачаканага цяпла. У старажытных славян яна была звязана з культам сонца, якое да нашага часу руплівыя гаспадыні ўвасабляюць у залацістых, румяных і круглых блінах. Па традыцыі святкаванне доўжыцца 7 дзён. Масленічны тыдзень напоўнены шумнымі гуляннямі, кірмашамі, гульнямі, тэатралізаванымі паказамі, маскараднымі пераапрананнямі, старадаўнімі абрадамі, паходамі ў госці, хатнімі прысмакамі і пачастункамі, катаннямі на санях і, вядома ж, спальваннем пудзіла марознай зімы!

Калі: 28 лютага – 6 сакавіка
Дзе: Мінск і іншыя гарады Беларусі, этнаграфічныя музеі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі