Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Jan 2015

Калядны праваслаўны фестываль "Нябёсы" пройдзе 9-10 студзеня

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калядны рэспубліканскі праваслаўны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы" пройдзе 9 -10 студзеня ў Мінску ў нядзельнай школе Свята-Елісавецінскага манастыра, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

Фестываль арганізаваны ў перыяд святкавання праваслаўных Каляд. У конкурснай праграме прымуць удзел 11 калектываў, сярод якіх - прафесійны тэатр-студыя "Вера. Надзея. Любоў" пры нядзельнай школе храма "Усецарыца" (г.Ліда), Мінскі абласны тэатр лялек "Батлейка" (г.Маладзечна), Сямейны тэатр "Батлейка" (г. Мінск) і іншыя.

Журы будзе вызначаць пераможцаў па наступных намінацыях: "Лепшае мастацкае выкананне", "Лепшае арыгінальнае рашэнне", "Лепшае раскрыццё духоўна-маральнага зместу спектакля". У склад судзейскай калегіі ўваходзяць: клірык Елісавецінскага манастыра протаіерэй Сергій Храпіцкі, актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Яна Агеенка, мастак па тэатральных касцюмах Таццяна Лісавенка, тэатразнавец, карэспандэнт газеты "Культура" Надзея Бунцэвіч, тэатразнавец Кацярына Яроміна.

У час фестывалю арганізуюцца тэматычныя круглыя сталы, творчыя майстар-класы, калядныя музычныя нумары. Пройдзе дабрачынная акцыя "Святло душы - дабрачыннасць" для дзяцей у інтэрнатах, дзіцячых дамах, навучальных установах.

Мэта рэспубліканскага праваслаўнага фестывалю - адраджэнне і развіццё беларускай традыцыйнай батлейкі і мастацтва тэатра лялек, стварэнне творчых калектываў пры праваслаўных прыходах, навучальных установах і ўстановах культуры, стварэнне ўмоў для прафесійных стасункаў і абмену творчым вопытам паміж калектывамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі