Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Крс 2014

Каля 4 тыс. гледачоў прысутнічалі ў Парыжы на "Лебядзіным возеры" Вялікага тэатра Беларусі

27 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Каля 4 тыс. гледачоў прысутнічалі на паказе спектакля "Лебядзінае возера" ў выкананні артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, які 26 красавіка пры поўным аншлагу адбыўся ў Парыжы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

У ліку гледачоў былі прадстаўнікі парламента Францыі, міністэрстваў замежных спраў, культуры, іншых органаў дзяржаўнага кіравання Францыі, паслы Беларусі, Расіі, Казахстана, Туркменістана, кіраўнікі і дыпламаты іншых дыпмісій, акрэдытаваных у Францыі, прадстаўнікі французскай грамадскасці і беларускай дыяспары.

Выступленне было арганізавана ў рамках Дзён культуры Беларусі ў Францыі. Гастролі Вялікага тэатра з вялікім поспехам праходзяць у Францыі з сакавіка і прадоўжацца па май. Спектаклі адбудуцца ў 25 гарадах Францыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс