Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Apr 2016

Каля 230 заявак пададзена на XІI Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ "Залатая Літара"

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 230 заявак пададзена на XІI Нацыянальны конкурс друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні друкаваных СМІ і знешніх сувязей Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Беларускія СМІ прадставілі свае лепшыя матэрыялы, якія выйшлі ў 2015 годзе. Агульная колькасць заявак на цяперашні конкурс уражвае. Для параўнання: на XI Нацыянальны конкурс друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара" было пададзена больш як 150 заявак. Ужо стала традыцыяй высокая актыўнасць рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Прычым яны прадстаўляюць на суд журы работы высокага прафесійнага ўзроўню, адзначылі ў міністэрстве.

Пераможцаў у 26 намінацыях XІI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара" назавуць 11 мая, у першы дзень работы юбілейнай, XX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМI ў Беларусі". Пераможцам конкурсу будуць уручаны дыпломы і памятныя знакі-сімвалы "Залатая Літара".

Гран-пры "Залатой Літары" будзе ўдастоены "Лепшы творчы праект года рэгіянальных, шматтыражных друкаваных СМІ" і "Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў".

Рэспубліканскія, абласныя СМІ прадставілі матэрыялы ў намінацыях: "Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця", "Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі", "Лепшыя інтэрнэт-праекты".

Рэгіянальныя і шматтыражныя сродкі масавай інфармацыі падалі на суд журы свае публікацыі, што прэтэндуюць на перамогу ў намінацыях: "Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця", "Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі", "Лепшы інтэрнэт-праект".

Будуць таксама названы пераможцы ў трох агульных намінацыях: "Лепшыя матэрыялы маладзёжнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы для дзяцей і юнацтва", "Лепшыя матэрыялы для вольнага часу", а таксама вызначаны пераможцы персанальных намінацый: "Лепшы рэпарцёр", "Лепшы аглядальнік", "Лепшы фотакарэспандэнт", "Лепшы рэдактар інтэрнэт-сайта", "За ўклад у развіццё журналістыкі", "Партнёрства".

На конкурсе ўручаць спецыяльныя дыпломы: "Студэнцкі ракурс" (лепшыя аўтарскія матэрыялы грамадска значнай тэматыкі друкаваных СМІ вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў); "25 гадоў СНД" (лепшыя матэрыялы па тэматыцы Садружнасці Незалежных Дзяржаў), "20 гадоў саюзнага будаўніцтва" (лепшыя матэрыялы па тэматыцы саюзнага будаўніцтва).

Удзел у конкурсе прымаюць друкаваныя СМІ, зарэгістраваныя ў Беларусі, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі друкаваных СМІ па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi сродку масавай інфармацыі.

Мэты конкурсу "Залатая Літара" - усямернае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў рэспублікі, актуалізацыя значных тэматычных напрамкаў дзейнасці друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнне прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню друкаваных СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных СМІ, а таксама прэс-сакратароў і работнікаў прэс-службаў органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі