Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Кст 2015

Калектывы з пяці краін прымуць удзел у Міжнародным конкурсе камерных ансамбляў імя М.К.Агінскага

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ансамблі з пяці краін прымуць удзел у ХІ Міжнародным конкурсе камерных ансамбляў імя Міхала Клеафаса Агінскага, які пройдзе з 1 па 6 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

ХІ Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М.К.Агінскага прымае горад Смаргонь. Свята музыкі прысвечана юбілейнай даце - 250-годдзю з дня нараджэння М.К.Агінскага, якое адзначаецца ў 2015 годзе.

У творчым спаборніцтве прымуць удзел 24 ансамблі (85 удзельнікаў) з Расіі, Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Конкурс праводзіцца па намінацыях "Ансамблі з фартэпіяна", "Струнны квартэт". У намінацыі "Ансамблі з фартэпіяна" калектывы дзеляцца на дзве групы: першую і другую. Да першай групы адносяцца ансамблі, узрост удзельнікаў якіх складае да 20 гадоў уключна, да другой - да 28 гадоў уключна. Журы конкурсу, у склад якога ўваходзяць вядомыя музыканты і педагогі з Расіі, Літвы, Польшчы, Беларусі, узначаліць мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Гільдзюк.

У гісторыі беларускай культуры імя Міхала Клеафаса Агінскага (гады жыцця 1765-1833) займае адно з пачэсных месц. Выдатны палітычны і грамадскі дзеяч, музыкант і кампазітар - гэта ўсё пра яго. Лепшыя гады жыцця Агінскі правёў у сваім маёнтку Залессе на Смаргоншчыне, які атрымаў у сучаснікаў назву "Паўночныя Афіны". У Залессі ўбачылі свет многія музычныя творы кампазітара. Тут можна было пачуць выступленні ансамбля, у якім Міхал Клеафас Агінскі выконваў партыю першай скрыпкі, іспанскі спявак Эскудэра - другой, Восіп Казлоўскі іграў на віяланчэлі, а італьянскі спявак Паліяні саліраваў у вакальных творах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі