У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Май 2016

Калектывы пяці краін выступяць на форуме вулічных тэатраў у Мінску

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектывы Беларусі, Германіі, Польшчы, Малдовы (Прыднястроўе), Расіі выступяць на 4-м Мінскім форуме вулічных тэатраў, які пройдзе ў Мінску 6-8 мая, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Адкрыецца форум 6 мая ў 20.00 на плошчы Свабоды спектаклем "Рабінзанада" эксперыментальнага тэатра Eye (Мінск) паводле матываў твораў "Рабінзон Круза" Даніэля Дэфо і "Пятніца, або Ціхаакіянскі лімб" Мішэля Турнье, а таксама "Боскай камедыі" Дантэ Аліг'еры. Гэту пастаноўку тэатр рыхтаваў спецыяльна для форуму.

У суботу, 7 мая, праграма другога дня ў 12.00 пачнецца карнавальным шэсцем усіх удзельнікаў форуму. Маршрут шэсця ў бягучым годзе ўпершыню выйшаў за межы Верхняга горада - артысты пройдуць ад перасячэння праспекта Незалежнасці з вуліцай Леніна праз вуліцу Інтэрнацыянальную да плошчы Свабоды.

Урачыстае закрыццё Мінскага форуму вулічных тэатраў і цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў адбудзецца ў нядзелю, 8 мая, пасля спектакля "Змярканне. Гукі. Цені... Чамадан" народнага маладзёжнага тэатра "Кола" з Віцебска, які пачынаецца ў 20.00 на плошчы Свабоды.

Фестываль прадаўжае пашырацца і змяняцца - пастаянна з'яўляюцца новыя калектывы, новыя прапановы, таму арганізатары праводзяць адбор удзельнікаў. Беларускі вулічны рух у бягучым годзе прадставяць: творчы калектыў "Майстэрня ўражанняў", вулічны тэатр "Вір", тэатр танца "Адлюстраванні", тэатр танца "Альтана", творчая майстэрня Living Doll, жывыя статуі Аляксея Кірыевіча і Аляксея Стукіна, "Паддашкавы тэатр", тэатр лялек, святла і ценю "Дом сонца", эксперыментальны тэатр Eye, тэатр узаемадзеяння Moustache, народны маладзёжны тэатр "Кола" Цэнтра культуры "Віцебск". Замежныя ўдзельнікі форуму-2016: Dulce Compania (г. Берлін), Teatr na walizkach (г. Вроцлаў), тэатр "Тук-тук!" (г. Ціраспаль), творчае аб'яднанне "Карнавальчык" (г. Санкт-Пецярбург).

Гледачы ўбачаць больш за 20 розных паказаў. Гэта інтэрактыўныя спектаклі, харэаграфічныя пастаноўкі, клаўнада, нумары на хадулях. Напрыклад, рэдакцыя часопіса "Мастацтва" правядзе на плошчы Свабоды мастацка-асветны праект "Зробім "Мастацтва" разам!": прахожыя змогуць стварыць сваё выданне аб мастацтве з найбольш цікавых матэрыялаў, апублікаваных у старых нумарах. Завершыць праграму паказ спектакля "Малевіч. Партрэт у двух вымярэннях" народнага маладзёжнага тэатра "Кола" з Віцебска.

Мінскі форум вулічных тэатраў - міжнародны фестываль вулічнага мастацтва, які штогод праводзіцца ў Мінску з 2013 года. За гэты час форум стаў прафесійнай пляцоўкай для ўсіх вулічных тэатраў Беларусі, вывеў на вуліцу прафесійны цырк і драматычны тэатр. Гэта першы і пакуль адзіны фестываль такога профілю ў краіне.

Арганізатары Мінскага форуму вулічных тэатраў: Мінгарвыканкам, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі. Генеральны партнёр праекта - ЗАТ "Альфа-Банк". Праект рэалізуецца пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага цырка, ДУ "Мінскканцэрт", часопіса "Мастацтва", пасольства Германіі ў Беларусі, Польскага інстытута ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс