У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Крс 2018

Кабякоў уручыў дзяржузнагароды больш як 100 прадстаўнікам розных сфер

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды больш як 100 лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў. Цырымонія прайшла сёння ў Палацы Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У спісе ўзнагароджаных 112 чалавек - аграрыі, работнікі лясной галіны, вучоныя, будаўнікі, супрацоўнікі падатковых органаў, журналісты.

Адзначаючы ўклад работнікаў аграпрамысловага комплексу ў развіццё эканомікі, Андрэй Кабякоў сказаў, што Беларусь уваходзіць у першую групу краін з высокім узроўнем забяспечанасці прадуктамі харчавання. Пры гэтым захоўваюцца высокія экспартныя пазіцыі прадпрыемстваў, беларускія прадукты харчавання пастаўляюцца на рынкі больш як 60 краін. У 2017 годзе экспарт беларускай сельгаспрадукцыі вырас на 16 працэнтаў, вылютная выручка ад рэалізацыі прадуктаў харчавання склала больш як $5 млрд. "Задача - давесці гэты паказчык да $7 млрд. Гэтага можна дасягнуць, толькі пашыраючы наменклатуру выпускаемай прадукцыі, павышаючы яе якасць і асвойваючы новыя рынкі збыту", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі і работнікі лясной галіны. Прэм'ер-міністр адзначыў у ліку перспектыўных напрамкаў развіцця галіны стварэнне гібрыдна-селекцыйных цэнтраў. "У Год малой радзімы кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача па навядзенні парадку на кожным участку зямлі. Не выключэнне і лясная гаспадарка. Для малой радзімы можна зрабіць шмат карысных спраў, сярод іх - пасадка дрэў. Усяго ж у гэтым годзе неабходна высадзіць каля 29 тыс. га лесу", - дадаў Андрэй Кабякоў.

Адзначана таксама праца дарожных рабочых. У Беларусі завяршаецца работа па стварэнні якасных аўтамабільных трас, якія звязваюць абласныя цэнтры з Мінскам. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што неабходна дакладна выканаць даручэнне кіраўніка дзяржавы і да 2020 года адрамантаваць каля 7 тыс. км мясцовых аўтамабільных дарог.

Высокіх узнагарод удастоены прадстаўнікі прамысловага і энергетычнага комплексаў, работнікі падатковай службы. Андрэй Кабякоў адзначыў, што кіраўнік дзяржавы ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу нагадаў аб неабходнасці дасягнення да канца наступнай пяцігодкі ВУП не менш як $100 млрд. Гэтага можна дасягнуць, павышаючы канкурэнтаздольнасць тавараў і паслуг і пашыраючы рынкі збыту. Закранаючы работу падатковай службы, прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што сёння за кошт плацяжоў, канстралюемых ёю, фарміруецца больш за 70 працэнтаў усіх даходаў кансалідаванага бюджэту краіны, у той час як яшчэ некалькі гадоў таму гэты паказчык складаў крыху больш за 60 працэнтаў.

Прэм'ер-міністр таксама адзначыў вялікі ўклад вучоных у станаўленне інавацыйнай эканомікі, эканомікі ведаў. "Для павышэння прэстыжу навуковай дзейнасці выбудавана сістэма падтрымкі таленавітай моладзі, удасканалены падыходы да аплаты працы, забяспечаны ўмовы для пошуку і творчасці", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Падзякі Прэзідэнта ўручаны прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі за высокае прафесійнае майстэрства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс