Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Sep 2015

Кабякоў і Нарышкін адкрылі ў Маскве Дзелавы і культурны комплекс пасольства Беларусі ў Расіі

29 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Цырымонія адкрыцця Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Беларусі ў Расіі адбылася сёння ў Маскве. Чырвоную стужачку перад уваходам у адбудаваны будынак комплексу ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і спікер Дзярждумы Расіі Сяргей Нарышкін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы з'яўляемся сведкамі і, што асабліва прыемна, удзельнікамі знакавай і доўгачаканай падзеі - адкрыцця Дзелавога і культурнага комплексу пасольства Беларусі ў Расіі, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка часта паўтарае, што Масква не чужы горад, а Расія - гэта не толькі брацкая дзяржава, але і важны стратэгічны саюзнік. Не буду ўтойваць, што менавіта дзякуючы зацікаўленай падтрымцы, асабістай увазе да праекта кіраўніка дзяржавы мы змаглі пераадолець усе цяжкасці і завяршыць узвядзенне комплексу".

Кабякоў і Нарышкін адкрылі ў Маскве Дзелавы і культурны комплекс пасольства Беларусі ў РасііАндрэй Кабякоў адзначыў, што ідэя стварэння ў расійскай сталіцы яшчэ аднаго пункта апоры для Беларусі ў Расіі, месца прэзентацыі беларускай культуры, традыцый, навуковага і эканамічнага патэнцыялаў, выспявала даўно. Задумаў ідэю комплексу пасол Уладзімір Грыгор'еў, які стварыў умовы для рэалізацыі гэтага праекта. Канчатковую форму праект атрымаў пры пасле Васілю Далгалёве, а паспяхова завяршыў будаўніцтва цяперашні кіраўнік дыпмісіі Ігар Петрышэнка.

"Задача новага аб'екта - стаць перадавой пляцоўкай для прэзентацый інвестыцыйнага і экспартнага патэнцыялу Беларусі, традыцыйным месцам сустрэч для дзелавых колаў нашых краін, пунктам прыцягнення для беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў самых розных галінах, - падкрэсліў прэм'ер-міністр. - Дзелавы і культурны комплекс па сваіх магчымасцях шматфункцыянальны. Яго пляцоўкі адпавядаюць усім сучасным патрабаванням для правядзення самага шырокага спектра мерапрыемстваў: ад дзяржаўных урачыстасцей, дзелавых кансультацый і перагавораў да арганізацыі прэм'ерных пастановак, канцэртных выступленняў зорак класічнай і эстраднай музыкі, міжнародных выставак, сімпозіумаў, брыфінгаў і прэс-канферэнцый". Андрэй Кабякоў асобна падзякаваў кіраўніцтву Расіі - Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву за падтрымку гэтага праекта, а ўрад Масквы - за неацэнную дапамогу пры вырашэнні ўсіх цяжкасцей і фармальнасцей пры будаўніцтве.

Кабякоў і Нарышкін адкрылі ў Маскве Дзелавы і культурны комплекс пасольства Беларусі ў РасііУ сваю чаргу спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін выказаў упэўненасць, што Дзелавы і культурны комплекс пасольства будзе запатрабаваным, стане месцам для дружалюбных і дзелавых сустрэч. "Хачу падкрэсліць, што эфектыўнае стратэгічнае партнёрства паміж нашымі краінамі паспяхова развіваецца ва ўсіх напрамках, - сказаў ён. - Фундаментальнай асновай супрацоўніцтва з'яўляецца шчырая павага і дружба паміж народамі Беларусі і Расіі".

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі таксама ўдзел першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў, віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, міністры Еўразійскай эканамічнай камісіі, кіраўнік ЦВК Расіі Уладзімір Чураў, расійскія парламентарыі, дыпламаты, прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Агульная плошча Дзелавога і культурнага цэнтра пасольства Беларусі ў Расіі складае больш як 15 тыс. кв.м. Ён уключае ў сябе шматфункцыянальную канферэнц-залу на 240 месц, мультымедыйны прэс-цэнтр, музычна-літаратурную гасцёўню, бібліятэку, рэстаран беларускай кухні і іншыя памяшканні. Па сваіх тэхналагічных параметрах і аснашчэнні комплекс адпавядае ўсім сучасным патрабаванням.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі