Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Jul 2015

Юныя мадэлі з Беларусі прымуць удзел у міжнародных конкурсах прыгажосці ў Турцыі

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юныя мадэлі з Беларусі прымуць удзел у міжнародных дзіцячых конкурсах прыгажосці "Little Prince World/Universe 2015" і "Little Princess World/Universe 2015", якія пройдуць з 29 верасня па 9 кастрычніка ў Бодруме (Турцыя). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі прадстаўнікі нацыянальнага дырэктара гэтых, а таксама конкурсаў "Little Miss World/Universe", "Little Mister World/Universe" ад Беларусі Ганны Гоманавай.

Ужо 24 гады абодва конкурсы праводзяцца ў розных краінах (Расія, Арменія, Балгарыя, Турцыя, Іспанія і інш.) і даюць магчымасць удзельнікам прадставіць культуру і традыцыі свайго народа. Мэта конкурсаў - аб'яднаць таленавітых дзяцей, прадэманстраваць творчыя дасягненні ўдзельнікаў, адкрыць новыя імёны і папулярызаваць культуру кожнай асобна ўзятай краіны.

Каманда юных мадэлей, якія прадставяць краіну на конкурсах у верасні, цяпер фарміруецца. Сярод будучых удзельнікаў, і, верагодна, пераможцаў - дзеці вядомых у Беларусі людзей, медыйных персон, а таксама хлопцы з нядобранадзейных і малазабяспечаных сем'яў. Кастынг праводзіцца сярод дзяцей 3-18 гадоў. Ён яшчэ не скончаны і ў прэтэндэнтаў ёсць магчымасць падаць заяўку да 15 верасня. Іх трэба накіраваць на электронную скрыню Gomonova_86@mail.ru нацыянальнага дырэктара конкурсаў.

Члены міжнароднага журы ацэняць удзельнікаў у двух этапах: у паўфінале (індывідуальны талент) і гранд-фінале (нацыянальны касцюм; спартыўны стыль; fashion-гістарычны персанаж; бал-дрэс).

У конкурсе, які прайшоў у Турцыі ў маі бягучага года, беларуская каманда заваявала самую вялікую колькасць тытулаў і ўзнагарод. Іван Гудкоў і Караліна Пінчук атрымалі тытулы "Best of the Best", Кацярына Кавальская прызнана лепшай фотамадэллю (тытул "Photomodel of the World"), а Аляксандра Сокал стала пераможцай конкурсу "Miss 7 Continents".

Ганна Гоманава - мастачка, мадэль, першая віцэ-міс сусветных конкурсаў прыгажосці "Princess of the Globe 2014" і "Mrs.Globe 2014". З 2014 года яна з'яўляецца нацыянальным дырэктарам конкурсаў "Little Miss World/Universe", "Little Mister World/Universe", "Little Princess World/Universe", "Little Prince World/Universe" ад Беларусі і мае эксклюзіўныя паўнамоцтвы па выбары і падрыхтоўцы беларускіх удзельнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі