20 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Юнацкая хакейная спартакіяда Саюзнай дзяржавы "Залатая шайба" пройдзе ў Маладзечне з 24 па 29 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.
У спаборніцтвах прымуць удзел 216 юных хакеістаў 2000-2001 гадоў нараджэння - па 108 чалавек ад Беларусі і Расіі.
Урачыстая цырымонія адкрыцця "Залатой шайбы" адбудзецца 25 верасня ў Маладзечанскім спартыўна-забаўляльным цэнтры з удзелам намесніка дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Івана Бамбізы.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Міністэрства спорту Расіі, а таксама аддзел адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта.
"Залатая шайба" стане трэцім этапам спартакіяды Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва. Завяршальны чацвёрты этап спартакіяды пройдзе ў Смаленску з 5 па 10 кастрычніка.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|