Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Dec 2016

Юная беларуска Ангеліна Васілеўская перамагла на вакальным конкурсе "Берлінская жамчужына"

Юная беларуска Ангеліна Васілеўская перамагла на вакальным конкурсе "Берлінская жамчужына"13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юная беларуска Ангеліна Васілеўская перамагла на прэстыжным еўрапейскім вакальным конкурсе "Берлінская жамчужына", паведамілі БЕЛТА ў мінскай студыі StudioPlay, дзе займаецца выканаўца.

Прадстаўніца Беларусі за 15-гадовую гісторыю правядзення еўрапейскага конкурсу Euro Pop Contest Grand Prix "Berliner Perle" ("Берлінская жамчужына") перамагла ўпершыню. У гэтым годзе ў конкурсе прымаў удзел 41 фіналіст з 15 краін свету: Мальты, Украіны, Расіі, Літвы, Латвіі, Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Філіпін, Германіі, Вялікабрытаніі, Румыніі, Казахстана, Беларусі, Швецыі.

Арганізатар Euro Pop Contest Grand Prix "Berliner Perle" - афіцыйны партнёр MTV Berlin у краінах СНД і Балтыі. Конкурс праходзіць у тры этапы: кастынгі, нацыянальны фінал і міжнародны. Ангеліна Васілеўская атрымала магчымасць прадставіць краіну пасля нацыянальнага адборачнага тура ў Беларусі, які адбыўся ў Мінску. У фінале ўдзельнікі конкурсу выступалі ў трох узроставых катэгорыях: 10-13 гадоў, 14-17 гадоў, 18-24 гады. Дзяўчынка выканала дзве песні і па выніках двух конкурсных дзён стала лідарам. Ва ўзроставай катэгорыі 14-17 гадоў Ангеліне не было роўных, і міжнароднае журы прысвоіла ёй званне ўладальніка першай прэміі, уручыла медаль, кубак і каштоўны прыз.

У склад незалежнага міжнароднага журы ўвайшлі прадстаўнікі культуры, прадзюсары і кампазітары розных краін - Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі.

Ангеліна Васілеўская вучыцца ў гімназіі нумар 11 горада Мінска, з'яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, у розныя гады станавілася пераможцам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. У 2015 годзе яна стала лаўрэатам конкурсу "Маладыя таленты Беларусі" і фіналісткай нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне", у 2016-м узяла Гран-пры на рэспубліканскім конкурсе "Арт-талент".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі