У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Врс 2017

Юбілейны сезон Вялікага тэатра Беларусі стане сезонам прэм'ер

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юбілейны 85-ы сезон Вялікага тэатра Беларусі стане сезонам прэм'ер, паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першай прэм'ерай стане опера "Травіята" Джузэпэ Вердзі, над якой працуе Андрэйс Жагарс, прэм'ера яе адбудзецца 8 і 10 верасня. У гэтым сезоне таксама рыхтуецца прэм'ера балета "Карсар", у лютым будучага года гледачам прадставяць абноўленую версію оперы "Тоска" Джакама Пучыні, а ў красавіку адбудзецца прэм'ера "Багемы" Пучыні.

У бягучым годзе над абнаўленнем балета "Спартак" працуе Валянцін Елізар'еў. Вялікі тэатр Беларусі адзначыць юбілей Валянціна Елізар'ева дзвюма маштабнымі падзеямі: 31 кастрычніка грандыёзны балет "Спартак", 2 лістапада юбілейны вечар з удзелам зорак сусветнага і беларускага балета.

Уладзімір Грыдзюшка расказаў таксама аб маштабных планах юбілейнага года, а 85-годдзе Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі адзначыць у маі будучага года. У сярэдзіне кастрычніка будучага года публіку чакаюць дзве прэм'еры: оперна-балетны вечар - спектаклі "Іаан" (балетмайстры Юлія Дзятко, Канстанцін Кузняцоў) і "Саламея" Рыхарда Штрауса (рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ), нацыянальны праект - балет "Настасся" ў пастаноўцы Юрыя Траяна.

Застаюцца ў юбілейным годзе ўсе знакавыя праекты тэатра - Калядны оперны форум, міжнародны калядны конкурс вакалістаў, Вялікі калядны баль, Балетнае лета ў Вялікім і іншыя, што добра зарэкамендавалі сябе і атрымалі прызнанне публікі.

Юбілейны год будзе адзначаны шэрагам выступленняў на міжнароднай сцэне. Беларускі балет адправіцца з гастролямі ў Германію, а таксама Францыю. Як адзначыў мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Юрый Траян, такія паездкі вымушаюць трымаць планку, рыхтаваць новых салістаў. А салісты оперы, хор і аркестр адправяцца на фестываль у Аўстрыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс