Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Mar 2020

Яшчэ 11 хворых на каранавірус беларусаў атрымалі першы адмоўны тэст

Яшчэ 11 хворых на каранавірус беларусаў атрымалі першы адмоўны тэст
Фота з архiва

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яшчэ 11 хворых на каранавірус беларусаў атрымалі першы адмоўны тэст на наяўнасць захворвання. Аб гэтым расказаў сёння журналістам загадчык кафедры інфекцыйных захворванняў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, галоўны пазаштатны спецыяліст па інфекцыйных захворваннях Міністэрства аховы здароўя Ігар Карпаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шэраг пацыентаў выпісаліся. І адзінаццаць чалавек з тых, хто знаходзіцца ў стацыянары цяпер, маюць першае адмоўнае абследаванне на каранавірус. Гэта значыць, што ў хуткім часе яны будуць выпісаны і пераведзены на амбулаторны рэжым", - расказаў Ігар Карпаў пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.

Інфекцыяніст адзначыў высокі ўзровень супрацоўніцтва з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, калегамі з Кітая і Італіі. "Інфармацыя, якая ад іх атрымана, з'яўляецца вельмі важнай. На гэтай падставе мы фарміруем парадак нашых дзеянняў, лячэбныя пратаколы, - растлумачыў ён. - Мы не жывём у адрыве ад сусветнай медыцынскай супольнасці, а атрымліваем інфармацыю, прычым даныя ідуць валам. Пакуль паспяваем за гэтым інфармацыйным патокам".

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік падкрэсліў, што дзеянні беларускіх медыкаў у барацьбе з вірусам накіраваны перш за ўсё на эфектыўнасць. "Мы і далей будзем накіраваны на тое, каб дзейнічаць максімальна эфектыўна і па магчымасці максімальна непрыкметна, таму што наша асноўная задача - гэта ўсё ж такі здароўе нашых людзей, а не прыгожая карцінка або прыгожыя эфекты", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі