Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Ліп 2019

Японскія школьнікі на беларускай мове павіншавалі пасла Беларусі з Днём Незалежнасці

Японскія школьнікі на беларускай мове павіншавалі пасла Беларусі з Днём Незалежнасці

4 ліпеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін правёў адкрыты ўрок у школе нумар 7 горада Тацікава. Японскія школьнікі даведаліся пра цікавыя факты аб гісторыі і турыстычным патэнцыяле Беларусі, а затым на беларускай мове павіншавалі кіраўніка дыпламатычнай місіі з Днём Незалежнасці Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве ў Японіі.

Беларусь актыўна развівае супрацоўніцтва з горадам Тацікава ў спартыўнай і адукацыйнай сферах. "З ліпеня бягучага года ў агульнаадукацыйных школах гэтага горада праходзяць мерапрыемствы, мэтай якіх з'яўляецца знаёмства японскіх школьнікаў з Беларуссю, яе культурай, традыцыямі і кухняй. Удзел у гэтай акцыі прымаюць больш за 12 тыс. школьнікаў з 19 школ горада", - расказалі ў пасольстве.

Да адкрытага ўрока з паслом японскія дзеці грунтоўна падрыхтаваліся. У навучальнай установе быў размешчаны інфармацыйны стэнд пра Беларусь, значная частка якога прысвечана зоркам беларускай мастацкай гімнастыкі. У японскім горадзе ёсць трэніровачныя базы для гэтага віду спорту, куды часта прыязджаюць беларускія спартсмены. У якасці заахвочвання і для больш блізкага знаёмства з традыцыямі Беларусі для школьнікаў арганізавалі дэгустацыю страў нацыянальнай кухні. У прапанаванае для іх меню ўваходзілі мачанка, салянка і бурачны салат.

Як падкрэслілі ў пасольстве, кантакты ў гуманітарнай сферы дзве дзяржавы праводзяць на рэгулярнай аснове. Так, 3 ліпеня адбылася сустрэча Руслана Есіна з дзяржаўным міністрам адукацыі, культуры, спорту, навукі і тэхналогій Японіі, дэпутатам парламента Тамока Укісімай. На ёй прысутнічалі таксама прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і навучэнцы школ з розных рэгіёнаў Беларусі, якія знаходзяцца ў Японіі па праграме маладзёжнага абмену. З 2012 года Беларусь штогод арганізуе ў "Зубраняці" адпачынак і аздараўленне для дзяцей з рэгіёнаў Японіі, якія пацярпелі ў выніку стыхійных бедстваў у 2011 годзе.

"Тамока Укісіма адзначыла дадатную дынаміку беларуска-японскіх кантактаў, вітала дыялог, які развіваецца, на вышэйшым узроўні, і выказала гатоўнасць садзейнічаць далейшаму развіццю ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы", - адзначылі ў пасольстве. У сваю чаргу беларускі бок запрасіў японскую дэлегацыю наведаць урачыстыя мерапрыемствы з нагоды 50-годдзя "Зубраняці" ў жніўні бягучага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі