У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Ліс 2015

"Японская восень у Беларусі" ўпрыгожыць лістападаўскія вечары ў Віцебскай філармоніі

3 лістапада, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Упершыню ў геаграфію фестывалю "Японская восень у Беларусі" ўключана Віцебская абласная філармонія, дзе 26 лістапада адбудзецца канцэрт японскай фартэпіяннай музыкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў культурнай установе.

Фестывалю "Японская восень у Беларусі" спаўняецца 3 гады. На гэты раз адно са шматлікіх мерапрыемстваў форуму пройдзе ў Віцебску. Мясцовай публіцы прадставіцца ўнікальная магчымасць азнаёміцца з творчасцю вядомага кампазітара і піяніста Тэмпэя Накамуры.

Тэмпэй Накамура ўпершыню наведае Беларусь у час свайго вялікага еўрапейскага турнэ 2015 года пасля канцэртаў ва Украіне, Іспаніі, Славакіі, Партугаліі, Бельгіі, Францыі, Люксембургу і Нідэрландах. Аснову праграмы гэтага турнэ складае паняцце "The visions". Слухачы адправяцца ў незвычайнае падарожжа, у якім музыка гарманічна пераплятаецца з візуальным радам - выявамі і відэа. У праграму канцэрта ўваходзяць кампазіцыі, якія створаны музыкантам пад уражаннем ад яго падарожжаў па Японіі і замежных краінах і спалучаюць у сабе рысы рамантызму, імпрэсіянізму, амерыканскай класікі, джаза, прагрэсіўнага рока, саўнтрэкаў з гульняў і анімэ. Акрамя таго, у сваіх творах кампазітар выкарыстоўвае матывы класічнай японскай музыкі.

Фестываль праводзіцца пасольствам Японіі для азнаямлення жыхароў Беларусі з рознымі аспектамі традыцыйнай і сучаснай японскай культуры, а таксама паглыблення разумення і інтарэсу да Краіны ўзыходзячага сонца. У 2014 годзе ў Мінску і іншых гарадах адбылося 18 мерапрыемстваў гэтай культурнай падзеі: лекцыі, майстар-класы, паказ кіно, выстаўкі, канцэрты і іншыя, удзельнікамі якіх сталі больш за 20 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс