Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Врс 2026

Якія пытанні беларусы лічаць для сябе найбольш актуальнымі? Вынікі сацдаследавання

Якія пытанні беларусы лічаць для сябе найбольш актуальнымі? Вынікі сацдаследавання
Фота з архiва

x23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія пытанні найбольш хвалююць беларусаў, паказалі вынікі комплекснага рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання, якія датычацца актуальных пытанняў міжнароднага і ўнутранага парадку дня, паведамляе БЕЛТА.

Як паказала апытанне, у топе пазіцый, якія найбольш хвалююць беларусаў, - пытанні міру і бяспекі (55,1%), інфляцыі і цэн (41,1%), а таксама ўзроўню аплаты працы (37,7%). Далей ідзе даступнасць жылля (25,9%), кібермахлярства, тэлефоннае махлярства (24,2%), якасць і даступнасць медыцынскага абслугоўвання і лякарстваў (23,8%), узровень пенсійнага забеспячэння (21,7%), тарыфы на камунальныя паслугі (15,2%).

"Разам з тым зафіксавана неаднароднасць ацэнак у залежнасці ад узросту рэспандэнтаў. Апытаную моладзь ва ўзросце 18-30 гадоў у большай ступені непакоіць узровень аплаты працы (адзначылі 51,3%) і даступнасць жылля (49,5%). Людзей сярэдняга ўзросту (31-57/62 гадоў) больш за ўсё хвалююць пытанні міру і бяспекі (55,8%), узроўню заработнай платы (46,7%). Для людзей пенсійнага ўзросту актуальны праблемы міру і бяспекі (60,2%), а таксама ўзровень пенсйнага забеспячэння (54,5%)", - сказаў дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Мыслівец.

Сацдаследаванне праводзіў у ліпені - жніўні 2026 года Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі па заказе Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД). У ім прынялі ўдзел 2045 рэспандэнтаў з усіх рэгіёнаў краіны. Першую частку вынікаў сацдаследавання, якая датычыцца актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, прэзентавалі ў Мінску 10 верасня. Другая - па грамадска-палітычнай тэматыцы - была прадстаўлена 16 верасня. Сёння сацыёлагі падзяліліся вынікамі трэцяй часткі сацдаследавання, якое датычыцца актуальных пытанняў міжнароднага і ўнутранага парадку дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі