Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Кст 2022

Як мяняецца клімат у Беларусі з-за глабальнага пацяплення, расказалі ў Белгідрамеце

Як мяняецца клімат у Беларусі з-за глабальнага пацяплення, расказалі ў Белгідрамеце
Фота з архiва

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мяняецца клімат у Беларусі ў сувязі з глабальным пацяпленнем, расказала на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных ДУ "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" Наталля Клявец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сувязі са змяненнямі клімату ва ўсім свеце расце тэмпература паветра. Таксама павялічваецца канцэнтрацыя дыаксіду вугляроду ў атмасферы, расце ўзровень Сусветнага акіяна, скарачаецца маса мацерыковых ільдоў (асабліва горных леднікоў), а таксама плошча акіянічных ільдоў. Пры гэтым глабальныя працэсы змянення клімату маюць свае рэгіянальныя праяўленні. Так, з другой палавіны 1970-х гадоў скорасць росту тэмпературы ў Беларусі склала 0,6 градуса за 10 гадоў. Гэтыя лічбы ў 3,5 раза перавышаюць скорасць росту па ўсім зямным шары і практычна ў 2 разы перавышаюць скорасць росту тэмпературы паветра над сушай паўночнага паўшар'я", - расказала спецыяліст.

Паводле яе слоў, з канца 1980-х гадоў змяненне тэмпературы паветра выяўлялася ў росце зімовых тэмператур. Аднак з другой палавіны 1990-х і пачатку 2000-х гадоў пачалі расці тэмпературы і летняга перыяду, адзначаецца рост колькасці гарачых дзён з тэмпературай паветра плюс 25 градусаў і вышэй. У цэлым растуць максімумы тэмператур, змяняецца працягласць сезонаў года - павялічваецца працягласць лета і скарачаецца зіма. Таксама павялічваецца працягласць вегетацыйнага перыяду і скарачаецца ацяпляльны перыяд.

"Што датычыцца змянення характару выпадзення ападкаў на тэрыторыі Беларусі, то ў халодны перыяд года іх сума расце, а ў асобныя месяцы цёплага перыяду года - скарачаецца. Такія тэндэнцыі адзначаюцца ў чэрвені, жніўні і верасні, што разам з ростам тэмпературы паветра прыводзіць да павелічэння засушлівых умоў", - адзначыла Наталля Клявец.

У будучым, згодна з прагнозамі, чакаецца прадаўжэнне гэтых тэндэнцый. Тэмпературы паветра будуць расці і да канца стагоддзя на тэрыторыі Беларусі сярэднегадавыя тэмпературы паветра могуць дасягаць адзнакі плюс 10-12 градусаў. Акрамя таго, у перыяд паміж 2020 і 2040 гадамі тэмпература паветра па ўсёй Зямлі павысіцца на 1,5 градуса. Так, змяненні клімату паўплываюць на навакольнае асяроддзе, галіны эканомікі і здароўе насельніцтва. На думку спецыяліста Белгідрамета, важна ўдзяляць больш увагі ацэнцы рызык ад змянення клімату, распрацоўваць стратэгіі па адаптацыі эканомікі, навакольнага асяроддзя і насельніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі