Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Врс 2021

Ягор Герасімаў выйшаў у асноўную сетку тэніснага турніру ў Нур-Султане

Ягор Герасімаў выйшаў у асноўную сетку тэніснага турніру ў Нур-Султане
Фота з архiва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (112-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў асноўную сетку турніру катэгорыі АТР-250 у балгарскай Сафіі з прызавым фондам $419,4 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. 

Сёння ў вырашальным паядынку кваліфікацыі беларус перамог у двух сэтах турэцкага тэнісіста Алтуга Чэлікбілека (168) - 7:6 (8:6), 6:3. У першым матчы кваліфікацыйнага этапу Герасімаў выйграў у расіяніна Яўгена Данскога (149) - 6:3, 7:6 (7:4). Лепшы беларускі тэнісіст Ілья Івашка (45) у 1/16 фіналу сустрэнецца з іспанцам Пабла Андухарам (92). 

У 1/32 фіналу жаночага турніру катэгорыі WTA-500 у амерыканскім Чыкага з прызавым фондам $565 тыс. згуляюць дзве прадстаўніцы Беларусі. Аляксандра Сасновіч (106) сустрэнецца з амерыканскай тэнісісткай Мэдзісан Кіз (48), а саперніцай Вольгі Гаварцовай (136) будзе прадстаўніца Германіі Андрэа Петкавіч (64).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі