У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Стд 2016

IV Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае" пройдзе 16-21 лютага ў Мінску і Магілёве

IV Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае"IV Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае" пройдзе ў Мінску і Магілёве з 16 па 21 лютага. У гэтым годзе знакаміты творчы форум збярэ ў Беларусі сапраўднае сузор'е выдатных выканаўцаў.

Адкрые праграму фестывалю 16 лютага сусветна вядомая оперная дзіва Хібла Герзмава з праграмай "Віва ла опера" ў суправаджэнні аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У канцэртах фестывалю таксама прымуць удзел прыма Марыінскага тэатра Ульяна Лапаткіна, знакаміты віяланчэліст Міша Майскі. Адным з галоўных сюрпрызаў праграмы фестывалю стане прэм'ера музычна-драматычнага спектакля Рамана Вікцюка "Пяшчота" з Саці Співаковай у галоўнай ролі. 18 лютага Уладзімір Співакоў прадставіць сваю праграму "Час Баха", якая адбудзецца на сцэне Магілёўскай абласной філармоніі.

"Сабраць такое яркае сузор'е мне ўдаецца з перыядычнасцю раз у два гады. Я ўпэўнены, што канцэрты фестывалю дазволяць непараўнальнай беларускай публіцы атрымаць сапраўдную асалоду ад сустрэчы з сусветна вядомымі музыкантамі, - падкрэсліў маэстра Уладзімір Співакоў. - Дзякуючы шматгадовай падтрымцы Альфа-Банка (Беларусь) фестываль стаў знакавай падзеяй, якая пацвярджае багатыя традыцыі Беларусі як краіны, якая падтрымлівае класічнае мастацтва".

Фестываль, які носіць імя вялікага музыканта сучаснасці, на працягу 10 гадоў з вялікім поспехам праходзіць у Маскве, а таксама ў французскім горадзе Кальмар. У 2016 годзе фестываль ужо чацвёрты раз пройдзе ў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ЗАТ "Альфа-Банк". Арганізатар фестывалю - Берын Арт Менеджмент.

Уладзімір Співакоў - сусветна вядомы скрыпач, дырыжор, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі і Дзяржаўнага камернага аркестра "Віртуозы Масквы", прэзідэнт Маскоўскага міжнароднага Дома музыкі.

ЗАТ "Альфа-Банк" уваходзіць у структуру міжнароднага прыватнага Кансорцыума "Альфа-Груп", дзейнічае ў Беларусі з 2009 года і ўваходзіць у першую "дзясятку" буйнейшых беларускіх банкаў. У рамках карпаратыўнай палітыкі сацыяльнай адказнасці банк аказвае падтрымку шэрагу знакавых праектаў у сферы культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі