У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Ліс 2013

II Беларуска-расійскі форум маладых журналістаў "Агульны погляд у будучыню" адкрываецца ў Магілёве

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II Беларуска-расійскі форум маладых журналістаў "Агульны погляд у будучыню" адкрываецца сёння ў Магілёве, паведамляе БЕЛТА.

Форум збярэ ў Магілёве больш за 150 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Казахстана і Арменіі ва ўзросце да 31 года, а таксама медыяэкспертаў і кіраўнікоў вядучых СМІ чатырох краін.

Для маладых журналістаў будуць арганізаваны майстар-класы на розныя тэмы. Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць будучае рэгіянальнай і карпаратыўнай прэсы пры сучасных умовах медыярынку, інтэграцыю СМІ і сацыяльных медыя, асаблівасці аўтарскай журналістыкі ў эпоху канвергенцыі і мультымедыйнасці і іншыя актуальныя тэмы. Прадоўжацца абмеркаванні на прафесійныя тэмы ў час тэматычнай дыскусіі "Новая медыяпрастора: выклікі і магчымасці", а таксама на ток-шоу "Перазагрузка" тэлерадыёкампаніі "Магілёў". Сакрэтамі прафесійнага майстэрства з маладымі супрацоўнікамі рэдакцый падзеляцца вядомыя беларускія журналісты і замежныя госці - галоўны рэдактар газеты "Вечерняя Москва" Аляксандр Купрыянаў, намеснік галоўнага рэдактара вядучага расійскага інфармацыйнага агенцтва "РІА Навіны" Валерый Леўчанка, вядомы блогер і медыяэксперт у галіне інфармацыйнай бяспекі з Арменіі Тыгран Качаран і іншыя.

Таксама ў час форуму журналісты паўдзельнічаюць у сацыялагічным апытанні, што датычыцца іх прафесійнай дзейнасці, вынікі якога будуць агучаны ў час мерапрыемства, і праявяць свае творчыя здольнасці ў бліц-конкурсе на лепшае інтэрв'ю з адным з экспертаў на тэму "Будучыня журналістыкі: глядзім з аптымізмам?".

У другі дзень мерапрыемства адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі "Дэбют". Узнагароды ад Беларускага саюза журналістаў атрымаюць выдатныя рэпарцёры, аглядальнікі, фотакарэспандэнты, вядучыя радыёпраграм і тэлепраграм дзвюх краін.

Беларуска-расійскі форум маладых журналістаў праводзіцца з мэтай павышэння кваліфікацыі прадстаўнікоў СМІ, развіцця ўнутрыпрафесійнай і міжнароднай камунікацыі, фарміравання адзінай медыясупольнасці Беларусі і Расіі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, ГА "Беларускі саюз журналістаў", ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", Магілёўскі аблвыканкам пры падтрымцы МЗС Беларусі і пасольства Беларусі ў Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску