Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Сак 2022

"Гуканне вясны": карагоды, забавы і майстар-класы праходзяць у музеі Янкі Купалы


У час абраду "Гукання вясны". Фота з архіва

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэрактыўная праграма "Гуканне вясны" праходзіць у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове.

"Наша праграма праходзіць з 14 лютага, за гэты час у нас пабывала больш за 130 школьнікаў, а таксама да нас далучаліся студэнты Інстытута дадатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з Кітая, якім мы расказвалі пра гэта свята і яны разам з намі "гукалі вясну", - расказала старшы навуковы супрацоўнік музея Карына Рагачэўская.

У час праграмы наведвальнікам прапануецца прыгадаць увесь беларускі каляндар: адказаць, чаму месяцы на беларускай мове называюцца менавіта так і якія святы суправаджаюць беларусаў на працягу года. "Вясну прыносяць на сваіх крылах птушкі, таму мы таксама прапануем цікавую віктарыну "Пазнай галасы птушак", такім чынам можна праверыць сваё веданне птушак, якія пражываюць у Беларусі, - дапоўніла старшы навуковы супрацоўнік. - Таксама праводзім майстар-клас па вырабе птушак з паперы і сустракаем багіню вясны Лялю. Разам з ёю танцуем, гуляем у гульні".

У праграме таксама карагоды, забавы, майстар-клас па старадаўніх беларускіх танцах і гульнях, традыцыйны абрад "затанцоўвання" вясны і абавязкова спальванне чучала зімы. У канцы мерапрыемства ўсе атрымліваюць невялікі сувенір ад музея.

Праграма праходзіць толькі ў будныя дні і прадоўжыцца да канца сакавіка. Трапіць на мерапрыемства можна, патэлефанаваўшы ў музей і папярэдне запісаўшыся на інтэрактыўную праграму.

"Гуканне вясны" - адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных беларускіх звычаяў. Пасля доўгай зімы мы чакаем прыгажуню вясну. Каб паскорыць яе прыход, і арганізуецца свята.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі