У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Крс 2016

Гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі прадэманструе ХХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі прадэманструе ХХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМI ў Беларусі", якая адбудзецца 11-14 мая ў Мінску. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні друкаваных СМІ і знешніх сувязей Міністэрства інфармацыі.

У юбілейнай выстаўцы "СМІ ў Беларусі", якая пройдзе ўпершыню ў выставачным павільёне па праспекце Пераможцаў, 14, прымуць удзел нацыянальныя тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, вядучыя дзяржаўныя рэспубліканскія масава-палітычныя выданні, рэгіянальныя СМІ, галіновыя выданні, адукацыйныя і дзіцячыя выданні, літаратурна-мастацкія і культуралагічныя выданні, FM-станцыі, дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Беларусі, прадстаўнікі СМІ рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, Саюзнай дзяржавы, краін СНД, Кітая, Венесуэлы, Кубы, іншых краін, а таксама недзяржаўныя СМІ.

Мэта выстаўкі - прадэманстраваць гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі на прыкладах старэйшых беларускіх выданняў, а таксама прадставіць новыя камунікацыйныя тэхналогіі, шляхі распаўсюджвання разнапланавай, якаснай, а галоўнае аператыўнай інфармацыі праз усе даступныя каналы камунікацыі, у першую чаргу мультымедыйныя.

ХХ Міжнародныя спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" стане пляцоўкай для абмеркавання стану і развіцця беларускага інфармацыйнага поля і планавання на будучае, адзначылі ў Міністэрстве інфармацыі. У праграме выстаўкі - круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыяспецыялістаў з Беларусі і Расіі. Па традыцыі, у дні работы выстаўкі будуць уручаны ўзнагароды Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара".

З умовамі ўдзелу ў выстаўцы можна азнаёміцца на сайце НВЦ "Белэкспа". На сайце размешчана форма заяўкі на ўдзел.

Арганізатары выстаўкі - Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, НВЦ "БелЭкспа" пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, РУП "Дом прэсы", ГА "Беларускі саюз журналістаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску