Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Лют 2022

Гісторыя трагічнага кахання: канцэрт на вершы Уладзіміра Караткевіча пройдзе ў музеі Багдановіча

Гісторыя трагічнага кахання: канцэрт на вершы Уладзіміра Караткевіча пройдзе ў музеі Багдановіча
Фота з архiва

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча 16 лютага пройдзе канцэрт кампазітара Міхаіла Бараноўскага, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Праграма "Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да Зямлі" - гісторыя трагічнага і ўзнёслага кахання, увасобленая ў словах і спевах, - своеасаблівае адлюстраванне паэтычных вобразаў, якімі прасякнуты раман Уладзіміра Караткевіча. "Вершы з гэтай кнігі - творы галоўнага героя, 30-гадовага пісьменніка, які адчуў, што жывы, калі сустрэў тую самую жанчыну. Але прадчуванне, што яны ніколі не будуць разам, знішчае яго, таму ўсё напісана на нерве, трагічна і ўзнёсла", - расказалі арганізатары.

"Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)" - раман Уладзіміра Караткевіча. У яго ўключаны вершы, напісаныя быццам бы галоўным героем Андрэем Грынкевічам. Сам пісьменнік вызначыў раман як "амаль што сентыментальны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі