Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Кст 2016

Гістарычны музей Беларусі прапануе "наведаць" аб'екты, якія не захаваліся

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прапануе "наведаць" аб'екты, якія не захаваліся, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Магчымасць зазірнуць у неіснуючую рэальнасць з'явілася дзякуючы сучасным 3D-тэхналогіям. Не выходзячы з музея, госці могуць наведаць гістарычныя аб'екты, якія не захаваліся да нашых дзён, убачыць іх у першапачатковым стане і нават зрабіць па іх невялікае падарожжа.

Так, наведвальнікі могуць апынуцца ў Крэўскім замку, які знаходзіцца ў невялікім гарадку Крэва за 100 км ад Мінска. Замак датуецца XIV стагоддзем. Як сведчыць гісторыя, з гэтым помнікам звязаны драматычныя лёсы выдатных людзей беларускай гісторыі - Альгерда, Ягайлы, Кейстута, Вітаўта. Разам з тым ён у першую чаргу вядомы як месца, дзе ў 1835 годзе была заключана унія паміж Літвой і Польшчай: вялікі князь Ягайла ўзяў шлюб з польскай каралевай Ядвігай, каб стаць каралём польскім. Шматлікія войны амаль поўнасцю знішчылі замак, які быў узорам абарончай архітэктуры XIV стагоддзя.

З выкарыстаннем спецыяльнага акуляра вобразы, створаныя мінскім энтузіястам Ахрэмам Белабровікам, даюць магчымасць "аказацца" ў Крэўскім замку, прайсці па ім, агледзець панараму мясцовасці.

Цяпер пачата работа ў 3D-графіцы над замкам Сапегаў у Гальшанах. Плануе Ахрэм Белабровік таксама стварыць вобраз замка ў Мядзеле.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі