У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Сак 2015

Гістарычны музей Беларусі далучыўся да міжнароднай твітэр-акцыі ‪#‎MuseumWeek-2015

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі першым з музеяў краіны дылучыўся да міжнароднай твітэр-акцыі ‪#‎MuseumWeek-2015, якая пройдзе з 23 па 29 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Праект быў ініцыіраваны ў 2014 годзе менеджарамі культурных устаноў і музеяў сумесна з камандай "Твітэр". У ім прымалі ўдзел 630 музеяў з 20 краін свету. За тыдзень было апублікавана больш за 260 тыс. твітаў, прысвечаных культурным тэмам і арт-падзеям.

У 2015 годзе перад арганізатарамі стаіць яшчэ больш амбіцыйная задача: надаць акцыі сусветны статус і сабраць максімальна шырокую публіку, дзякуючы забаўляльнаму і інтэрактыўнаму фармату.

На працягу ўсяго тыдня карыстальнікі сацыяльнай сеткі змогуць даведвацца пра цікавыя факты з жыцця музеяў і дзяліцца ўласнымі ўражаннямі, выкарыстоўваючы пэўныя хэштэгі. Напрыклад, праз тэг #SecretsMW можна будзе даведацца аб тым, што адбываецца ў залах з таблічкамі "Уваход толькі для супрацоўнікаў". #ArchitectureMW раскажа пра гісторыю будынка, дзе размешчаны пэўны музей. Інфармацыя аб сямейных праграмах музеяў з усяго свету будзе суправаджацца тэгам #FamilyMW. Ужо зарэгістраваны 1 тыс. 401 музей з 50 краін і 670 гарадоў свету.

Беларусь будуць прадстаўляць Нацыянальны гістарычны музей (@histmuseumby) і яго філіялы - Музей гісторыі беларускага кіно (@cinema_belarus), Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці (@msbg_minsk), Дом-музей І з'езда РСДРП (@DomusMuseum), Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі (@museum_theatre) і Музей прыроды і экалогіі (@pryrodamuseum). Да акцыі могуць далучыцца і іншыя беларускія музеі і культурныя ўстановы: дэдлайн на падачу заявак - 22 сакавіка гэтага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс