Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Май 2017

Група NaviBand пазмагаецца сёння за выхад у фінал "Еўрабачання"

Група NaviBand пазмагаецца сёння за выхад у фінал "Еўрабачання"

11 мая, Кіеў /Кар. БЕЛТА/. Група NaviBand выступіць сёння ў другім паўфінале 62-га міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне", які прымае Кіеў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнікі Беларусі выйдуць на сцэну пад 14-м нумарам. Усяго ў другім паўфінале за права выйсці ў фінал будуць змагацца 18 краін. Спіс паўфіналістаў наступны: 1. Сербія; 2. Аўстрыя; 3. Македонія; 4. Мальта; 5. Румынія; 6. Нідэрланды; 7. Венгрыя; 8. Данія; 9. Ірландыя; 10. Сан-Марына; 11. Харватыя; 12. Нарвегія; 13. Швейцарыя; 14. Беларусь; 15. Балгарыя; 16. Літва; 17. Эстонія; 18. Ізраіль.

Група NaviBand пазмагаецца сёння за выхад у фінал "Еўрабачання"Беларуская група NaviBand выступіць на конкурсе з беларускамоўнай кампазіцыяй "Гісторыя майго жыцця".

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" праходзіць у Кіеве з 9 па 13 мая. Першы паўфінал адбыўся 9 мая, другі пройдзе 11-га, фінал - 13 мая.

Група NaviBand пазмагаецца сёння за выхад у фінал "Еўрабачання"

Прамую трансляцыю паўфіналаў і фіналу традыцыйна вядуць тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі