Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Mar 2017

Група NAVIBAND будзе "лятаць" на выступленні на "Еўрабачанні"

Група NAVIBAND будзе "лятаць" на выступленні на "Еўрабачанні"28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група NAVIBAND, прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", у "Дзённіках "Еўрабачання", якія штодзень рыхтуе Белтэлерадыёкампанія, інтрыгуе паведамленнем аб палёце ў час выступлення на сцэне ў Кіеве, паведамляе БЕЛТА.

Музыканты групы Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук намякаюць, што будуць "лятаць" на сцэне конкурсу-2017, аднак дэталі не раскрываюць, больш таго, дзеляцца страхам вышыні.

Пастаноўкай нумара NAVIBAND займаецца ўкраінская каманда, якая працавала з прадстаўнікамі Украіны на "Еўрабачанні", Златай Огневіч і Джамалой.

Харэограф Таццяна Астраверх, якая ставіла нумар для ўкраінскай удзельніцы "Еўрабачання-2013" Златы Огневіч, бачыць на сцэне дуэт, але не сяброў, а закаханых. Гісторыя кахання, расказаная праз погляды, пяшчотнае крананне, і фінальны акорд, калі Ксенія кладзе галаву на плячо Арцёма - на сцэне будзе рамантычная пастаноўка. Плюс фірменны танец рукамі пад умоўнай назвай "хэй, хэй, хэй-е-е-е-ё!". Дарэчы, танец рукамі Златы Огневіч запомніўся гледачам "Еўрабачання-2013", на якім спявачка заняла трэцяе месца.

Стыліст Дзмітрый Курата таксама супрацоўнічаў са Златай і Джамалой. Адзенне ад Дзмітрыя надзяваў асілак, які выносіў Злату на сцэну, а трыумфатар "Еўрабачання-2016" выбрала для выступлення касцюм іншага аўтара. Стыліст прапанаваў беларускім артыстам тры варыянты ўбрання на выбар, кожны з якіх павінен падкрэсліць іх маладосць і бадзёрасць, светлую гісторыю, якую яны хочуць данесці да гледачоў. На думку музыкантаў, у касцюмах павінны прысутнічаць лятучыя элементы, а вобразы - быць лёгкімі.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 мая. Першы паўфінал адбудзецца 9 мая, другі - 11-га, фінал - 13 мая. Група NAVIBAND выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання-2017" у другой яго частцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі